Склад:

     свініна (шыя),

     соль,

     спецыі (праванскія травы, размарын і чабор),

     ківі,

     цукар; 

соус з журавінаў:

     журавіны (100 г),

     невялікая цыбуліна (1 шт.),

     мёд (1 ст. л.),

     цэдра ½ цытрына,

     сметанковае масла (25 г),

     молаты чырвоны перац па смаку,

     дробка солі,

     чырвонае сухое віно (200 мл),

     крухмал (1 ст. л.).

Гатаванне

Мяса неабходна добра прамыць і абсушыць, затым зрабіць невялікія праколы шпажкай, нацерці соллю, пасля гэтага дадаць трохі цукру, насыпаць спецыі, расцерці і паставіць злёгку марынавацца ў халадзільнік гадзіны на 2–3, а яшчэ лепш на ноч. Перад тым як загарнуць мяса ў фальгу або пакет для запякання, неабходна абкласці яго кружочкамі ківі і акуратна загарнуць у фальгу або мяшок. Запякаць трэба 1,5–2 гадзіны ў залежнасці ад колькасці мяса пры тэмпературы 160–180 °С. Затым даць астыць і нарэзаць роўнымі часткамі (коламі) бужаніну.

Для соуса. Цыбуліну дробна парэзаць і абсмажыць. Нацерці цэдру. Дадаць да цыбулі добра вымытыя і высушаныя журавіны, цэдру і сметанковае масла. Змяшаць і пакінуць пад вечкам на маленькім агні на 10–15 хвілін. Дадаць мёд, соль і чырвоны перац. Даць пастаяць яшчэ 5 хвілін і дадаць віно. давесці да кіпення, але не кіпяціць і усыпаць крухмал. Зняць з агню і пакінуць яшчэ на 7–8 хвілін. Затым працерці соус праз сіта і падаваць яго да бужаніны.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Фальварак Тызенгаўза

Лейка Аляксей

+375 (33) 325-23-05

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Гродзенская вобл., Гродзенскі р-н, в. Каралін, д. 2А