Склад:

    аляніна (2 кг),

    часнок,

    соль,

    перац,

    чырвонае сухое віно (300 г),

    журавіны (150 г),

    цукар (1 ст. л.),

    цыбуля сіняя (1 шт.),

    імбір, цынамон – па смаку.

 

Гатаванне

Падрыхтаваць мяса: зубчыкі часнаку пачысціць, нарэзаць і абкачаць у сумесі солі з перцам. У кавалку аляніны зрабіць надрэзы вострым нажом і нашпігаваць часнаком. Мяса добра нацерці соллю і перцам, спецыі па смаку. Пакінуць мяса марынавацца на ноч. Затым загарнуць мяса ў фальгу, адправіць у добра разагрэтую духоўку (да 185 °С, агульны час падрыхтоўкі каля паўтары гадзіны). Прыкладна за паўгадзіны да заканчэння гатавання варта разгарнуць фальгу, каб мяса зарумянілася. Гатоўнасць можна праверыць, зрабіўшы надрэз нажом: калі вылучаецца празрысты сок, то мяса гатова. Падрыхтаваць соус: для гэтага журавіны перацерці з цукрам у блэндары. Дробна парэзаную цыбулю абсмажыць на раслінным алеі, потым дадаць у патэльню віно і журавінавае пюрэ, давесці да кіпення. Можна дадаць цынамон і імбір па смаку.

Аляніну наразаць лустачкамі і падаць да стала, паліўшы журавінавым соусам.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Каханая

Маскалёва Галіна

+375 (29) 682-10-51

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Мінская вобл., Мінскі р-н, в. Каханаўшчына, д. 13