Склад:

     капуста белакачанная,

     вада (10 л),

     соль (500 г),

     лаўровы ліст, корань хрэна, перац чорны, перац духмяны.

 

Гатаванне

Існуе некалькі асноўных спосабаў квасіць капусту ў хатніх умовах, але вельмі рэдка карыстаюцца старадаўнім рэцэптам квашання капусты, разрэзанай на чвэртачкі, палоўкі, і нават цэлымі качанамі. Для засолкі выбіраюць познія гатункі капусты. Вілкі капусты павінны быць з белым, сакавітым і храбусткім лісцем. Калі выкарыстоўваць цэлыя, палоўкі або чвэртачкі качана, то для больш раўнамернага прасольвання капусты храпку з яе можна выразаць.

Квашанне капусты на зіму трэба рабіць у адмысловым посудзе. Здаўна для гэтых мэтаў выкарыстоўвалася драўляная тара розных абʼёмаў, многія да такога варыянту вяртаюцца і цяпер. З аднаго боку, прыгатаванне квашанай капусты ў драўлянай тары (акрамя хваёвых парод) дае свой, спецыфічны прыемны водар, а з другога – драўніна гэта экалагічны матэрыял, які не аказвае адмоўнага ўздзеяння на арганізм чалавека.

Разнастаіць смак квашанай капусты дапамогуць рэзаныя дзелькамі буйныя або цэлыя дробныя яблычкі кіслых гатункаў, слівы, брусніцы і журавіны. Нялішнім дадаткам крамянага капуснага смаку стануць духмяны перац гарошкам і кмен, гваздзіка і лаўровы ліст, хрэн і салера, лісце дуба.

Першапачаткова вілкі капусты трэба запякаць у печцы пры тэмпературы 200–220 °С прыкладна 6–8 гадзін. Дастаць капусту, зняць верхні абгарэлы ліст і апусціць у халодную ваду да поўнага астывання. Пакласці капусту ў драўляную бочку. Заліць халодным расолам (на 10 літраў вады бяром 500 г солі), зверху пакласці цяжар. У бочку для водару дадаць прыправы: лаўровы ліст, корань хрэна, перац чорны і духмяны. Ёмістасць з капустай пакінуць на 5–7 дзён пры хатняй тэмпературы, кожны дзень збіраць утвораную пену. Затым бочкі адправіць у халоднае месца.

Атрыманая тэмпература захоўвання квашанай капусты каля 0 °С.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Студзінка

Новік Васіль

+375 (29) 208-52-19

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Брэсцкая вобл., Кобрынскі р-н, в. Гірск