Склад:

     невялікі качан капусты (1 шт.),

     морква (2 шт. буйныя),

     каўбасы (сардэлькі, вяндліна) (300 г),

     соль,

     перац,

     лаўровы ліст,

     зеляніна кропу, цыбулі,

     алей.

 

Гатаванне

Капусту дробна нашаткаваць. Моркву нацерці на тарцы. Каўбасу нарэзаць дробнымі кубікамі. Узяць рондаль з тоўстым дном або казан. На алеі трохі абсмажыць моркву, дадаць каўбасу, абсмажыць. Дадаць капусту, усё змяшаць, пасаліць, папярчыць.

Можна дадаць трохі вады. Тушыць каля гадзіны, пакуль капуста не стане мяккай і залацістай. У самым канцы дадаць 2–3 лаўровага ліста і дробна нарэзаную зеляніну кропу.

Перад падачай пасыпаць цыбуляй.

Дзе пакаштаваць

АграсядзібаКалі Ласка

Манкевіч Фадзей

+375 (29) 786-42-17

+375 (44) 464-56-65

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Гродзенская вобл., г. п. Карэлічы, вул. Кастрычніцкая, д. 39