Склад:

 

     гарбуз (1 шт.),

     цытрына (1 шт.),

     мёд (1 ст. л.),

     цукар (1 ст. л.),

     тварог (200 г),

     смятана (200 г),

     разынкі (50 г),

     сліва (100 г),

     сушаныя журавіны або брусніцы (50 г).

Гатаванне

Вычышчаны гарбуз нарэзаць кубікамі і пакласці на бляху. Зверху нацерці замарожаную цытрыну разам з цэдрай. Пасыпаць цукрам, сушанымі або марожанамі брусніцамі або журавінамі, разынкамі, дадаць сушаную сліву. Можна выкласці некалькі слаёў. У смятану дадаць лыжку мёду, тварог, змяшаць і заліць гарбуз. Запякаць у духоўцы пры тэмпературы 180–200 °С на працягу 30–40 хвілін.

Смачна і ў гарачым, і ў халодным выглядзе. Да гарачай запяканкі можна падаць смятану.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Трусава нара

Петухоўская Карына

+375 (29) 397-07-06

karish2@yandex.ru

Мінская вобл., Менскі р-н, в. Ганалес, д. 10