Склад:

     кабачок (1 шт.),

     бульба (2–3 шт.),

     морква (1 шт.),

     цыбуля (1 шт.),

     яйка (1 шт.),

     часнок, соль, перац – па смаку,

     мука – па смаку.

 

Гатаванне

Кабачок, пажадана яшчэ не жорсткі, абчысціць ад скуры, разрэзаць і выдаліць мякаць. Нацерці на буйной тарцы.

Бульбу, моркву і цыбулю нацерці на дробнай тарцы.

Усю нацёртую гародніну перамяшаць, дадаць яйка, соль, часнок, муку. Чым менш мукі, тым мякчэйшымі і лягчэйшымі будуць аладкі.

Цеста перамяшаць і пячы аладкі на алеі да залацістай скарынкі. Падаваць са смятанай або соусам з часнаку. Аладкі можна есці і гарачымі, і халоднымі.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Млынок
Грыбаў Георгій
+375 (29) 691-03-65
Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Брэсцкая вобл., Камянецкі р-н, в. Млыны, вул. Набярэжная, д. 32