Склад:

     бульба (2 кг),

     карп (900 г) (падыходзіць любая азёрная або рачная, але не марская),

     каўбаскі па-вясковаму (8–12, у залежнасці ад колькасці людзей),

     алей (150 г),

     перац,

     соль,

     молатыя спецыі, сухі кроп і кінза.

 

Гатаванне

На добра змазаную алеем бляху выкласці па цэнтры добра падсоленага і нацёртага спецыямі карпа. Астатняе месца закласці пасоленай, запраўленай спецыямі, нарэзанай на 4–6 частак бульбай. Пагрузіць у бульбу па краях каўбаскі (каб не высахлі пры выпяканні). Запякаць у смажыльнай шафе 50–60 хвілін. Гатовую страву пасыпаць кропам.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Закінуты рай

Масло Аляксандр, Масло Таццяна

+375 (23) 539-23-16

+375 (29) 687-71-92

+375 (29) 328-40-25

Гомельская вобл., Жыткавіцкі р-н, в. Сяменча, пас. Чырвоны бор

Склад:

    сала с мясной праслойкай (0,5 кг),

    бульба (1 кг),

    цыбуля (6 шт. вялікага памеру),

    малако (0,5 л),

    соль, перац па смаку.

Гатаванне

Сала з праслойкай нарэзаць кавалачкамі (1×1 см.) і абсмажыць на патэльні, дадаць цыбулю і смажыць усё разам да залацістага колеру. У асобны чыгунны рондальчык выліць цёртую бульбу і ўсё, што гатавалася на патэльні. Змешваць. У асобнай ёмістасці малако давесці да кіпення і пераліць у агульны рондаль. Зачыніць вечкай і паставіць у духоўку на 40 хвілін. Соль, перац па смаку.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Лябёдка

Шырокая Ядвіга

+375 (29) 338-73-39

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Гродзенская вобл., Шчучынскі р-н, в. Дзегцяры, д. 38

Склад:

     бульба,

     сала,

     цыбуля,

     спецыі па смаку.

 

Гатаванне

Памыць бульбу, разрэзаць напалову (каб яна стаяла, адрэзаць грудок). Парэзаць цыбулю кольцамі. На бульбу выкласці цыбулю, сала, соль, спецыі. Запякаць у духоўцы да гатоўнасці.

 

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба “Мікалаеўскі пасад”

Падрэз Мікалай

+375 (29) 249-16-65

Віцебская вобл., Ушацкі р-н, в. Сержаны, д. 30

Склад:

 

    бульба,

  паляўнічыя каўбаскі,

●   цыбуля,

●   шампіньёны,

   смятана,

   булён,

●  салодкая папрыка,

   раслінны алей,

   соль, перац гарошкам, зеляніна, лаўровы ліст (па гусце).

Гатаванне

Бульбу пачысціць, нарэзаць невялікімі кубікамі і ледзь абсмажыць у раслінным алеі. Цыбулю дробна парэзаць і абсмажыць разам з грыбамі. Каўбаску парэзаць кружочкамі. Пакласці ў збанкі пластамі: першы пласт – грыбы з цыбуляй, други – паляўнічыя каўбаскі, трэци – бульба. Смятану змяшаць з бульёнам, пасаліць, паперчыць і заліць у збанкі. Гатаваць у духоўцы.

Перад падачай пасыпаць зелянінай.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Бацькава хата

Кіскевіч Мікалай

+375 (16) 312- 37-11

+375 (33) 608-96-44

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Брэсцкая вобл., Камянецкі р-н, г. Камянец, вул. Горкага, д. 29

 

 

Склад (на гаршчок умяшчальнасцю 0,5 л):

     бульба адварная (сярэдняя) (2 шт.),

     курыная грудка (100 г),

     грыбы шампіньёны сярэднія (3–4 шт.),

     сыр (25–30 г),

     маянэз (1 ст. л.).

 

Гатаванне

Бульбу адварыць напалову, курыную грудку парэзаць кубікамі і замарынаваць у маянэзе і заправе для курыцы, шампіньёны парэзаць кубікамі, сыр нацерці на буйной тарцы.

Першы пласт: на дно гаршчка бульбу, нарэзаную кубікамі; другі пласт: марынаваная грудка; трэці пласт: шампіньёны; чацвёрты пласт: сыр; пяты пласт: маянэз, алей.

Выпякаць у печы пры тэмпературы 200 °С, 90 хвілін. Падаваць са свежай гароднінай.

 

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба “Вясёлая хата”

Крук Андрэй

+375 (29) 380-06-66

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.                  

Мінская вобл., Капыльскі р-н, в. Калюга