Склад:

 

цеста (на 4 клёцкі-2 порцыі):

 

     бульба (15–20 шт.),

     мука (3 шлянкі),

      яйка,

      цыбуля (1 шт.),

     соль (0,5 ч. л.);

 

начынне:

 

     цыбуля (1 шт.),

      перац (0,5 ч. л.),

     соль (0,5 ч. л.),

     прыправы розныя па 1 г,

     фарш са свінога кумпяка (200 г, 4 клёцкі × 50 г);

 

заправа:

 

     цыбуля (1 шт.),

     сала (100 г).

 

Гатаванне

 

Бульбу нацерці на дробнай тарцы, пасля чаго ў марлі выціскаць сок. У атрыманую масу дадаць астатнія інгрэдыенты. Усё перамешаць.

З цеста зрабіць кавалачкі. У сярэдзіну дабавіць начынне. Кавалачкі зкатаць у на шарыкі – і на патэльню.

Абсмажыць. Дабавіць на патэльню тлушч і ваду і пад вечкай тушыць 15 хвілін.

Выкласць на талерку, паліць заправай. Па смаку можна выкарыстаць розныя поліўкі, смятану.

 

Дзе пакаштаваць

 

Аграсядзіба Шляхецкая аколіца

Вакрікіш Аляксандр

+375 (29) 654 64 84

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Гродзенская вобл., Ашмянскі р-н, в. Радзевічы, д. 2

 

Склад:

     бульба,

     мука,

     сала з мясам,

     кмен,

     соль,

     цыбуля. 

Гатаванне

 

Пачысціць вялікую бульбу на ноч. Раніцай нацерці на тарцы. Моцна адціснуць. Калі адстаіцца – зліць, а крухмал дабавіць у адціснутае драннё, пасаліць, дадаць трохі мукі, перамяшаць. Сала з мясам парэзаць кавалкамі, дадаць кмен, соль, лук. Начыніць гатовае драннё. Зрабіць клёцкі і варыць у вадзе.

 

Дзе пакаштаваць

 

Аматарскае абʼяднанне Стайскія прысмакі

Колас Марына

+375 (21) 324-28-06

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Віцебская вобл., Лепельскі р-н, в. Стаі

Склад:

     бульба (2 кг),

     цыбуля (3 шт.),

     сала (300 г),

     кішкі свіныя,

     соль, перац.

Гатаванне

Сырую абабраную бульбу нацерці на тарку. Паасобна абсмажыць цыбулю і кавалачкі сала. Дадаць соль, перац. Масу наліць у тоўстыя свіныя кішкі. Налівашку пракалоць, запякаць у духоўцы пры тэмпературы 180 °С 1,5 гадзіны. Можна падаваць са смятанай, сыроваткай, малаком.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Лука

Пруднячонак Алена

+375 (29) 518-36-93

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Віцебская вобл., Полацкі р-н, в. Экімань-2, вул. Садовая 16

Склад:

     бульба,

     цыбуля,

     морква,

     алей,

     курыца,

     памідоры,

     зеляніна.

Гатаванне

Свежую моркву, цыбулю, бульбу нарэзаць саломкай і абсмажыць на свежым сметанковым масле. Адварыць курыны булён, курыцу дробна нарэзаць і вярнуць у булён. Дадаць абсмажаныя гародніну і бульбу, варыць да гатовасці, за 5 хвілін да канца гатавання дадаць свежыя вострыя прыправы і нарэзаныя памідоры.

Дзе пакаштаваць

Аграсядіба Сядзіба Ос
Орліс Дзяніс
+375 (29) 317-78-46
Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Мінская вобл., Мінскі р-н, пас
. Ратамка, вул. Падгорная, д. 22

 

 Склад:

     бульба,

     свіны фарш,

     адвараныя сушаныя белыя грыбы,

     кмен,

     перац чорны,

     свіны тлушч,

     смятана.

 

Гатаванне

 

Піражкі гатуюцца з сумесі адваранай і цёртай на тарцы бульбы. Для начыння выкарыстоўваюць тлусты свіны фарш з адваранымі сушанымі белымі грыбамі. Асаблівасцю гэтых піражкоў зʼяўляецца тое, што пры гатаванні фаршу выкарыстоўваюць кмен у сумесі з чорным перцам. Смажаць піражкі на нутраным свіным тлушчы – здоры. Падаюць са смятанай або падсмажанай на сале цыбуляй.

 

Дзе пакаштаваць

 

Аграсядзіба Дабрабыт

Арціменок Лілея
+375 (21
) 523-72-59

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Віцебская вобл., Міёрскі р-н, г. Дзісна, вул. Кірава, д. 18