Склад:

     бульба (500 г),

     тварог (пажадана хатні 200 г),

     яйка (1 шт.),

     мука (0,5 шклянкі),

     соль, спецыі.

 

Гатаванне

Адварыць бульбу, ваду зліць, бульбу расцерці таўкачом і дадаць тварог, яйка, соль, спецыі.

Дадаць муку і замешваць мяккае цеста. Трэба, каб яно не ліпла да рук, таму колькасць мукі можа адрознівацца ад дадзенай у рэцэпце. Падзяліць цеста на некалькі частак, раскачаць у каўбаскі і нарэзаць кавалачкіь1 см таўшчынёй.

Варыць у падсоленай вадзе пасля ўсплывання 2–3 хвіліны. Падаваць гарачай з смажанай цыбуляй або смятанай.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Прыазёрная

Фрыгіна Элівіна, Фрыгін Міхаіл

+375 (29) 674-32-52

+375 (29) 634-32-52

+375 (33) 629-80-87

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Магілёуская вобл., Магілёўскі р-н, в. Палыкавічы, вул. Прыазёрная д.

 

Склад:

     бульба,

     свініна,

     перац,

     лаўровы ліст,

     соль,

     алей,

     смятана.

Гатаванне

 

Бульбу нацерці на дробнай тарцы. Адціснуць, сфармаваць аладкі, у аладку дадаць дробна нарэзаную свініну са спецыямі (перац, лаўровы ліст, соль па смаку), абсмажыць на сланечнікавым алеі да гатоўнасці.

Падаваць са смятанай.

 

Дзе пакаштаваць

Сялянска-фермерская гаспадарка Люкжына

Труфанаў Віктар

+375 (29) 597-00-39

+375 (21) 322-32-27

Віцебская вобл., Лепельскі р-н, в. Старое Лядна

 

 

Склад:

     бульба,

     яйка,

     цыбуля,

     соль,

     фарш мясны,

     масла,

     смятана.

Гатаванне

Бульбу нацерці на тарцы, трохі адціснуць, дадаць соль, цыбулю, яйка. Масу выкласці на патэльню ў выглядзе аладак, начыненых фаршам, і абсмажыць да залацістай скарыначкі. Калдуны выкласці ў збанкі, паліць маслам і запекчы. Падаваць са смятанай.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Тадосі
Анішчонак Валянціна
+375 (29) 390-36-47
Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Гомельская вобл., Петрыкаўскі р-н, а.
г. Ляскавічы, вул. Камсамольская, д. 28

Склад:

     бульба (1 кг),

     мясны фарш (300),

     яйкі (4 шт.),

     мука (100 г),

     соль,

     цыбуля (1 шт.),

     перац чорны молаты,

     каляндра молатая,

     смятана,

     алей.

 

Гатаванне

Абабраную бульбу нацерці на тарцы разам з цыбулей. Зліць вадкасць. Дадаць муку, соль, перац, яйкі, усё змяшаць.

У фарш дадаць соль, перац, каляндру, усё змяшаць.

Разагрэць патэльню, сталовай лыжкай на патэльню выкладваць бульбяную масу. Мясны фарш тонкім пластом пакласці на бульбяную аладку, на фарш–сталовую лыжку бульбяной масы. Перавярнуць як звычайны хлеб, абсмажыць з двух бакоў да румянай скарыначкі, гатовыя калдуны пакласці ў рондаль і паставіць у духоўку пры тэмпературы 170 °С на 15 хвілін. Падаваць са смятанай.

 

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Мазычы

Глінская Ева

+375 (29) 728-82-56

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Брэсцкая вобл., Кобрынскі р-н, в. Мазычы, вул. Набярэжная, д. 32

Склад:

     бульба,

     фарш мясны Ёдзішкі,

     яйка,

     цыбуля,

     мука,

     соль, 

     перац,

     алей (для смажання),

     смятана (для падачы)

 

Гатаванне

Сырую бульбу нацерці на буйной тарцы. Дадаць яйка, муку, соль, перац па смаку, змешаць. У фарш дадаць дробна нарэзаную цыбулю, соль і перац па смаку. На патэльні разагрэць алей, выкладаць 1 сталовую лыжку бульбы, як дранік, зверху фарш тонкім пластом, а зверху фаршу яшчэ 1 сталовую лыжку бульбы. Абсмажыць з двух бакоў.

 

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Хутар Ёдзішкі

Абрамова Татьяна
+375 (29) 870-44-18

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Віцебская вобл., Браслаўскі р-н, хутар Ёдзішкі