Склад:

     бульба,

     цыбуля,

     морква,

     яйка,

     соль,

     перац;

 

соус:

     смятана,

     цёрты хрэн,

     кроп,

     соль.

 

Гатаванне

Ачысціць бульбу, цыбулю, моркву. На буйной тарцы нацерці бульбу і цыбулю, на бульбяной тарцы пацерці моркву. У змесціва дадаць яйка, соль, перац. Абсмажваць дзеруны з двух бакоў у таплёным масле. Падаваць блінцы з вострым соусам: змяшаць смятану з цёртым хрэнам і нарэзаным дробна кропам, пасаліць.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Панскі двор

Казлоўская Ядвіга

+375 (29) 787-19-19

+375 (29) 781-71-2

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Гродзенская вобл., Гродзенскі р-н, в. Гіновічы, д. 4

 

Склад:

     цёртая бульба,

     яйка,

     мука,

     соль,

     свініна,

     гародніна,

     зеляніна.

Гатаванне

Абсмажыць свініну. Інгрэдыенты змяшаць, абсмажыць, дадаць бульбяную масу і запекчы.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Сула

Запольская Наталля

+375 (44) 544-54-51

+375 (33) 644-54-51

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Мінская вобл., Стаўбцоўскі р-н, Ліцвенскі с/с, в. Сула, д. 14

 

 

 

 

Склад:

                   фарш (свініна + ялавічына),

                   цыбуля,

                   бульба,

                   яйкі,

                   мука,

                   соль,

                   перац,

                   алей,

                   смятана;

                   зеляніна.

Гатаванне

Бульбу ачысціць і нацерці на дробнай тарцы. Дадаць муку, соль, перац, яйкі – усё добра змяшаць. Мясны фарш пасаліць, паперчыць, дадаць дробна парэзаныя цыбулю, зеляніну і добра змяшаць. На патэльні разагрэць алей і выкласці бульбяную масу ў выглядзе аладак. З фаршу сфармаваць невялікую аладку, пакласці зверху на бульбяны дранік і заліць 1 сталовай лыжкай бульбянога цеста. Абсмажыць дранікі з аднаго боку да з'яўлення румянай скарыначкі. Затым дранікі перавярнуць, накрыць патэльню вечкам, паменшыць агонь і давесці да гатоўнасці.

Падаваць дранікі гарачымі, са смятанай.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Бацькава хата

Кіскевіч Мікалай

+375 (16) 312- 37-11

+375 (33) 608-96-44

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. 

Брэсцкая вобл., Камянецкі р-н, г. Камянец, вул. Горкага, д. 29

Склад:

     бульба (1 кг),

     мука пшанічная (100 г),

     яйка курынае (1 шт.),

     сода (на кончыку нажа),

     алей сланечнікавы (50 г),

     соль і спецыі па смаку;

 

соус:

     грыбы сушаныя або свежыя (50 г),

     мука пшанічная (1 ст. л.),

     цыбуля (20 г),

     соль і спецыі па смаку.

 

Гатаванне

Бульбу ачысціць, прамыць, нацерці на буйную тарку. Дадаць яйка, муку, добра перамяшаць, заправіць соллю і перцам. Разагрэць на патэльні алей, лыжкай выкласці дранікі і абсмажыць іх на сярэднім агні з двух бакоў да з’яўлення залацістага колеру.

Гатаванне соуса

Замачыць грыбы ў халоднай вадзе на 2 гадзіны. Зліць воду з грыбоў, працадзіць і адварыць грыбы ў гэтым жа настоі. Гатовыя грыбы і цыбулю абсмажыць на алеі. Муку абсмажыць на сухой патэльні, грыбны адвар (2 шклянкі) астудзіць, дадаць у муку, варыць 5 хвілін. Уліць да смажаных грыбоў, пасаліць і варыць 10 хвілін. Дранікі падаваць з грыбным соусам.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Оптына

Валкавец Вольга, Валкавец Уладзімір

+375 (21) 593-31-72

+375 (29) 861-15-48

Віцебская вобл., Расонскі р-н, в. Заборе, вул. Берагавая, д. 4А

Склад:

     бульба (260 г),

     мука пшанічная (5 г),

     цыбуля (55 г),

     яйкі (20 г),

     алей (30 г),

     фарш свіны (75 г),

     шампіньёны (60 г),

     смятана,

     зеляніна.

Гатаванне

Сырую абабраную бульбу і цыбулю працерці, дадаць муку, соль, яйкі, старанна перамяшаць.

На патэльню выкласці дранікі, на іх паверхню выкласці фарш, паліць смятанай і запякаць пры тэмпературы 210–220 °С 5–10 хвілін да залацістага колеру.

Фарш: свініну нарэзаць брускамі, адварныя грыбы і цыбулю нарэзаць саломкай. На разагрэтую патэльню выкласці мяса, грыбы і абсмажваць 5 хвілін, увесь час памешваючы, затым дадаць цыбулю і смажыць яшчэ 5–10 хвілін.

Дзе пакаштаваць

Нацыянальны парк Прыпяцкі
+375 (29) 125-00-95
Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Гомельская вобл., Петрыкаўскі р-н, а. г. Ляскавічы, вул. Сашы Глушко, д. 7А