Склад:

     бульба,

     лустачкі бекону,

     сыр,

     шампіньёны.

Гатаванне

 

Бульбу ачысціць, пажадана выбраць не вельмі буйную, выцягнутай формы. Зрабіць надрэзы па ўсёй бульбачцы, не даразаючы да канца. У кожны разрэз уставіць лустачку бекону, можна чаргаваць бекон з сырам ці бекон з дзелькамі шампіньёнаў. Зверху паперчыць, загарнуць у фальгу (можна ў фальгу пакласці яшчэ зубчык часнаку) і адправіць у духоўку, хвілін на 40.

 

Дзе пакаштаваць

 

Аграсядзіба На Зарэчнай вуліцы

Палікарпук Ала
+375 (29) 793-31-91
Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Брэсцкая вобл., Кобрынскі р-н, в. Пяскі, вул. Зарэчная, д. 8

 

Склад:

     бульба,

     соль,

     капуста,

     яйка,

     мука.

Гатаванне

 

Адварыць бульбу ў мундзіры, трохі астудзіць, пачысціць і прапусціць праз мясасечку разам з соллю. Пакуль варыцца бульба, неабходна пасмажыць капусту або прыгатаваць іншае начынне з мяса, грыбоў, тварагу). У бульбу дадаць яйка і муку, зрабіць цеста, з якога неабходна зляпіць кружочкі. Узяць адзін кружок, распляскаць яго, пакласці начынне, зашчапіць краі і зрабіць форму ў выглядзе падкоўкі. Бульбешнікі можна запекчы ў духоўцы, а потым смажыць на алеі да залацістай скарыначкі або адразу смажыць і падаваць са смятанай, маслам або маканкай.

Дзе пакаштаваць

 

Аграсядзіба У Пятровіча

Сауціч Віктар

+375 (21) 523-32-37

+375 (33) 317-87-64

ypetrovicha49@mail.ru

Віцебская вобл., Міёрскі р-н, а. г. Узмёны, вул. Кірава, д. 22

 

 

Для камоў:

12 бульбін;

1 яйка;

0, 5 шклянкі смятаны;

2 ч. л. пшанічнай мукі;

1 ст. л. паніравальных сухароў;

2 ст. л. топленага масла;

соль.

Для фаршу:

40 г сухіх грыбоў;

1 цыбуліна;

1 ст. л. сметанковага масла;

0,5 шклянкі малака;

перац.

Гатаванне:

Сухія грыбы замачыць на дзве гадзіны ў халоднай вадзе з малаком. Бульбу пачысціць, памыць, нацерці на дробнай тарцы. З атрыманай бульбяной масы выдаліць лішнюю вадкасць, дадаць соль і яйкі. Затым змесціва добра змяшаць, зляпіць круглыя шарыкі (камы). У шарыках зрабіць паглыбленне для фаршу. Цыбулю пачысціць, памыць і дробна нарэзаць. Грыбы адварыць, астудзіць, дробна нарэзаць і абсмажыць разам з цыбуляй на алеі. Напоўніць грыбным фаршам падрыхтаваныя камы. Абкачаць іх у муцэ з сухарамі і абсмажыць. Абсмаленыя камы скласці ў гусятніцу, заліць смятанай і тушыць у духоўцы да гатоўнасці. Бульбяныя камы з грыбамі можна падаваць на стол.

Заўвага: рэцэптам падзялілася Галаўко Святлана Аляксееўна.

 Склад:

     бульба,

     перац,

     алей / тлушч,

     фарш,

     соль,

     цыбуля,

     часнок (1 зубчык).

 

Гатаванне

Выбраць сярэднюю бульбу. Ачысціць і выразаць адмысловым прыстасаваннем сярэдзіну ў бульбы, кожную вышмараваць перцам і алеем або тлушчам. Змяшаць фарш з соллю і дробна нарэзанай цыбуляй, дадаць здробнены зубчык часнаку. Фаршаваць бульбу. Пячы ў духоўцы на блясе, паклаўшы бульбу на скваркі. Тут жа запякаць і спіралькі. Смажыць 1–1,5 гадзіны пры тэмпературы 180 °С. Падаваць са свежай гароднінай.

 

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Панскі двор

Казлоўская Ядвіга

+375 (29) 787-19-19

+375 (29) 781-71-20

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Гродзенская вобл., Гродзенскі р-н, в. Гіновічы, д. 4

 

 Склад:

        бульба (1 кг),

        соль,

        кефір (0,5 шклянкі),

        цыбуля (2 шт.);

 

начынне:

 

        мясны фарш,

        цыбуля (12 шт.),

        соль,

        спецыі.

 

Гатаванне

Падрыхтоўка фаршу. Нацерці цыбулю на тарцы, змяшаць яе з фаршам. Можна дадаць молаты перац ці любую з прыправаў па смаку. Зрабіць з гатовага фаршу тонкія аладкі, дыяметрам 2 см.

Падрыхтоўка блінцоў. Нацерці бульбу і цыбулю на буйнай тарцы, выкласці ў міску. Трохі адціснуць сок, дадаць кефір, соль. Змяшаць.

Узяць сталовай лыжкай бульбяную масу, трохі прымінаючы, надаць ёй форму блінца, зверху пакласці прыгатаваныя загадзя мясныя аладкі і дадаць яшчэ адзін слой бульбы.

Смажыць на сярэднім агні, пакуль блінец добра ня заскварыцца з адной стороны. Можна накрыць вечкам. Затым, калі ніжняя частка добра прасмажыцца, перавярнуць асцярожна лапаткай на другі бок, і смажыць пад вечкам, некалькі разоў перагортваючы. Смажыць хвілін 20 на павольным агні.

 

Дзе пакаштаваць

 

Аграсядзіба Валерыя

Пракапенка Наталля

+375 (29) 797-75-26

+375 (29) 795-48-58

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра., Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Брэсцкая вобл., Камянецкі р-н, в. Кашчанікі, д. 18