Склад:

     бульба (1 кг),

     цыбуля (1 шт.),

     свініна (300 г),

     яйкі (1 шт.),

     алей (100 г),

     соль, перац па смаку.

 

Гатаванне

Нацерці бульбу на дробнай тарцы, дадаць загадзя абсмаленыя скваркі, яйка, соль. Усё старанна перамяшаць, выкласці ў збанкі для тушэння і запекчы. Падаваць са смятанай.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Тадосі
Анішчанак Валянціна
+375 (29) 390-36-47
Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Гомельская вобл., Петрыкаўскі р-н, а.
г. Ляскавічы, вул. Камсамольская, д. 28

Склад:

 

     бульба,

     яйка,

     мука,

     перац чорны,

     цыбуля,

     соль,

     сала з мясной праслойкай,

     сметанковае масла,

     смятана.

Гатаванне

 

Нацерці на дробнай тарцы бульбу, дадаць яйка, муку, чорны перац, цыбулю, соль і дробна нарэзанае сала з мясной праслойкай. Запякаць у духоўцы.

На заключным этапе прыгатаваную страву неабходна вышмараваць сметанковым маслам і смятанай. Падаваць са смятанай, маслам, нарыхтоўкамі з агародніны, можна з чарачкай наліўкі!

 

Дзе пакаштаваць

 

АграсядзібаСядзіба Бабы Мароз

Мароз Вольга

+375 (29) 924-53-33

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Віцебская вобл., Міёрскі р-н, г. Дзісна, вул. Зарэчная, д. 10

Склад:

     сушаны на саломе карась (1–2 шт.),

     хатняя сушаная каўбаса (250–300 г),

     салёнае ўнутранае сала (100 г),

     цыбуля (2 шт. сярэдняга памеру),

     бульба (колькі змесціцца ў чыгунок),

     часнок (1 галоўка),

     пучок зеляніны кропу.

 

Гатаванне

 

Бульбу (лепш браць сярэдніх памераў, калі буйная – разрэзаць уздоўж на 4 часткі) абабраць  і памыць. Каўбасу нарэзаць кавалачкамі па колькасці едакоў. Цыбулю пачысціць.

На дно чыгуна выкласці пласт бульбы, затым пакласці рыбу (цэлую), каўбасу, цыбулю і ўнутранае сала. Зверху пакласці астатнюю бульбу і заліць вадой. Паставіць на агонь і варыць да гатоўнасці бульбы. Саліць, пярчыць і дадаваць прыправы не трэба!

Пакуль бульба варыцца, неабходна падрыхтаваць посуд для падачы стравы. Нам спатрэбіцца неадбелены льняны ручнік (або кавалак палатна) і вялікая глыбокая міска для юшкі.

 

Калі бульба зварыцца, булён выліваюць у падрыхтаваную міску, у якую загадзя паклалі дробна нарэзаны часнок і кроп. Пасля таго, як булён злілі, чыгунок з бульбай неабходна адкрытым паставіць на агонь яшчэ на 5 хвілін, каб выпарылася лішняя вільгаць. Потым усё змесціва чыгунка акуратна высыпаеюць на разасланы на стале ручнік.

Есці бульбу прынята рукамі, запіваючы булёнам, які бярэцца лыжкай з агульнай міскі.

 

Гісторыя рэцэпта:

Карані гэтага рэцэпту сыходзяць вельмі далёка ў глыб стагоддзяў. Традыцыйна семі ў вёсках былі вялікія. Працавалі шмат і цяжка і есці адпаведна для гэтага трэба было шмат і сытна. Часу на гатаванне некалькіх страў у гаспадынь не заўсёды хапала. Вось і прыдумалі такую страву – і першае, і другое, і сытна, і часу на гатаванне затрачваецца мала. Да таго ж і сурёзная эканомія такіх дэфіцытных прадуктаў, як каўбаска і рыба. Паасобку і таго і іншага, каб наесціся, трэба многа, а тут – кожнаму па невялікім кавалачку і ўсе сытыя.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Купалінка

Цапук Анатоль

+375 (29) 222-23-60

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Брэсцкая вобл., Кобрынскі р-н, в. Кляшчы, вул. Цэнтральная, д. 1

Склад:

     бульба (12 шт.),

     морква (3 шт.),

     свежае сала і мяса (200 г),

     цыбуля (2 шт.),

     смятана (150 г).

 

Гатаванне

Бульбу, цыбулю і моркву ачысціць, нацерці на тарцы, дадаць смятану, соль і змяшаць. Нарэзаць кавалачкамі сала з прарэзам, мяса і абсмажыць да залацістага колеру, змяшаць з бульбяной масай і запекчы.

Падаваць з топленым малаком.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба У цёткі Валі

Уюхіна Валянціна, Уюхін Юры

+375 (22) 221-25-85

+375 (29) 689-21-19

+375 (29) 625-46-07

Магілёўская вобл., Магілёўскі р-н, в. Брускі, вул. Каштанавая, 3

 

 

Склад:

     рэбры свіныя,

     бульба,

     мяса,

     морква,

     цыбуля,

     соль,

     спецыі для бульбы,

     пятрушка,

     кроп.

 

Гатаванне

Рэбры свіныя абсмажыць на алеі, пасаліць, дадаць спецыі. Пакласці ў чыгунок. Моркву, цыбулю нарэзаць кольцамі, змясціць туды ж. Дадаць соль, спецыі для бульбы, пятрушку і кроп. Бульбу нарэзаць дзелькамі, пакласці ў чыгунок, змяшаць.

Наліць вады, каб яна пакрыла бульбу. Чыгунок накрыць вечкам. Паставіць яго ў гарачую печ на 3–4 гадзіны.

Падаваць гарачым.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Бярэзіна
Кавалёў Зміцер
+375 (29) 682-81-10
Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Гомельская вобл., Рэчыцкі р-н, в. Гагалі, д. 7