Склад:

цеста:

     цёплае малако (2 шклянкі),

     дрожджы (50 г),

     мука (1 кг),

     малако (0,5 л),

     яйкі (4 шт.),

     алей сланечнікавы (2 шклянкі),

     цукар (2 шклянкі),

     соль; 

начыне:

     тварог (0,5 кг),

     апельсін без лупіны (1 шт.),

     манка (3 ст. л.),

     яйкі (2 шт.),

     цукар (3 шклянкі).

Гатаванне

Першапачаткова гатуем дражджавое цеста. Для гэтага ў цёплае малако дадаць дрожджы і на 20 хвілін пакінуць для закісання. Далей змешаць муку, малако, яйкі, алей, цукар і соль. Замесіць крутое цеста (яно павінна адставаць ад рук). Паставіць у цёплае месца, каб цеста паднялося, потым яго абмяць, зноў паставіць і дачакацца новага ўзняцця. Далей цеста раскачаць у тонкі пласт і выкласці ў разагрэтую змазаную форму для пірага. Закласці начынне, зфарміраваць пірог, змазаць яечным жаўтком, змяшаным з 1 сталовай лыжкай моцнай заваркі чорнай гарбаты, і змясціць у духоўку на 20 хвілін.

Для спрашчэння працэсу прыгатавання пірага можна выкарыстоўваць гатовае (крамнае) пластовае дражджавое цеста.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Налібоцкія васількі
Шакун Марыя
+375 (29) 313-78-64
Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Мінская вобл., Валожынскі р-н, в. Белакорац, вул. Падлесная, д. 16

 Склад:

          яблыкі антонаўка (3 шт. буйных),

          цукар (1 шклянка),

          мука (1 шклянка),

          яйкі (4 шт.),

          цынамон.

 

Гатаванне

Яйкі доўга ўзбіваць з цукрам, паволі ўвесці муку і ўсё змяшаць. Форму прагрэць і вышмараваць сметанковым маслам, на дно пакласці кубікі абабраных яблыкаў, пасыпаць цынамонам, заліць цестам. Выпякаць 40 хвілін.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Лябёдка

Шырокая Ядвіга

+375 (29) 338-73-39

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Гродзенская вобл., Шчучынскі р-н, в. Дзегцяры, д. 38

Склад:

 

     пшанічная мука (2 кг),

     малако хатняе (1 л),

     дрожджы (50 г),

     маргарын (125 г),

     разынкі,

     соль (½ ч. л.),

     цукар (1 шклянка),

     алей (100–150 г),

     шчаўе,

     цукар,

     пучок мяты,

     яйка.

 

Гатаванне

У муцэ зрабіць паглыбленне, наліць туды разведзеныя ў цёплым малацэ дрожджы, размяшаць з мукой да смятанападобнай масы і даць падысці цесту. Затым растапіць маргарын у малацэ, якое засталося, і гарачым (каб вытрымлівалі рукі) уліць у рошчыну, дадаць соль, цукар, ванілін, разынкі і вымесіць цеста. Муку не дадаваць; каб цеста адставала ад рук, змазваць іх алеем. Цеста павінна быць цёплым, не вельмі крутым, тады пірагі будуць пышнымі. Паставіць вымешанае цеста ў цёплае месца і даць падысці 2 разы.

Замясіць некрутое цеста, пасля таго як яно падымецца, падзяліць яго на дзве роўныя часткі і раскачаць па памеры бляхі. Вышмараваць бляху алеем, выкласці адзін пласт цеста, зрабіўшы невялікі борцік, каб не выцякала начынне.

Для начыння вымытае і высушанае шчаўе наразаць, злёгку пасыпаць цукрам, дадаць пучок дробна нарэзанай мяты і перамінаць рукамі, каб шчаўе злёгку пусціла сок. Выкласці начынне на цеста, закрыць другім пластом і зашчыпаць краі. Верхні пласт змазаць жаўтком, пасыпаць цукрам і пратыкаць відэльцам у некалькіх месцах. Выпякаць у духоўцы да атрымання румянай скарыначкі.

 

Дзе пакаштаваць

 

Аграсядзіба На Зарэчнай вуліцы

Палікарпук Ала
+375 (29) 793-31-91
Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Брэсцкая вобл., Кобрынскі р-н, в. Пяскі-1, вул. Зарэчная, д. 8

 Склад:

цеста:

     кефір (0,5 л),

     дрожджы (25–30 г),

     яйка (1 шт.),

     масла сметанковае (1 ст. л.),

     цэдра паловы цытрыны;

 

начынне:

     тварог (250 г),

     цынамон,

     дзелькі яблыка.

 

Гатаванне

Замясіць дражджавое цеста на кефіры: 0,5 кефіру, 25–30 г дрожджаў, 1 яйка, 1 сталовая лыжка сметанковага масла, цэдра паловы цытрыны. Цеста пакласці на 2 гадзіны ў цёплае месца. Раскачаць пласт таўшчынёй 1,5 см. На пласт пакласці 250 г тварагу, цынамон (зверху), дзелькі яблыка. Зверху можна ўпрыгожыць цэстам, потым памазаць узбітым яйкам, пасыпаць цынамонам. Выпякаць 40–50 хвілін. Выцягнуць і апырскаць салодкай вадой.

 

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба “Міхайлава”

Чабатар Людміла

+375 (29) 106-50-89

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Магілёўская вобл., Слаўгарадскі р-н, в. Міхайлава, д. 6

Склад:

        малако або сыракваша (1 шклянка),

        яйка,

        дрожджы сухія (1 ч. л.),

        соль (1 ч. л.),

        цукар (1 ст. л.),

        алей (2 ст. л.),

        мука (2,53 шклянкі),

        смятана.


Гатаванне


У цёплым малацэ развесці дрожджы, дадаць алей, соль, цукар, яйка, муку і замясіць цеста. Накрыць ручніком і адставіць на гадзіну, каб цеста падышло.

Цеста абмяць, падзяліць на кавалачкі і раскачаць пышачкі таўшчынёй 0,5–0,7 мм.

Смажыць на распаленым сланечнікавым алеі з абодвух бакоў да залацістай скарыначкі.

Гатовыя пышкі пакласці на талерку. Адразу, пакуль яны гарачая, дадаць смятану і пасыпаць цукрам. Зверху на пышку пакласці наступную гатовую і таксама прамазаць яе смятанай і абсыпаць цукрам, гэтак жа паступіць з усімі абсмажаннымі пышкамі.

Смятану можна выкарыстоўваць хатнюю або крамную ў залежнасці ад густу.

 

Дзе пакаштаваць

 

Аграсядзіба Валерыя

Пракапенка Наталля

+375 (29) 797-75-26

+375 (29) 795-48-58

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра., Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Брэсцкая вобл., Камянецкі р-н, в. Кашчанікі, д. 18