Гатаванне:

Сушаныя грыбы замачыць нанач, пасаліць, зварыць, парэзаць.

Цыбуліну парэзаць, абсмажыць на алеі, дадаць грыбы і лыжку адвару з-пад іх, патушыць.

Цеста: 1/3 частку мукі заварыць кіпенем.  Калі астыне, дадаць шчопці солі, яйка і муку, каб цеста не ліпла да рук, але і не было крутым.

Цеста тонка раскатаць на кружочкі, палажыць грыбы, круг скласці па сярэдзіне і зашчыпаць  краі.

Вушкі абсмажыць на алеі з дзвюх старон.

Заўвага: рэцэптам падзялілася Сідорык Ала Дамінікаўна, загадчык аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры. Рэцэпт запісаны ад матулі Раманоўскай Веры Уладзіміраўны 1929 г.н. в. Пузікі.