Склад:

     маргарын (1 пачак),

     мука (3 шклянкі),

     цукар (2 шклянкі),

     пякарскі парашок (5 г);

 

начынне:

     грушы (5 шт.),

     цукар (1 шклянка),

     масла сметанковае (50 г),

     крухмал (2 ч. л.).

 

Гатаванне

Маргарын нацерці на буйнай тарцы, дадаць муку, пякарскі парашок і цукар. Атрымліваецца рассыпістая маса.

Растапіць масла на патэльні, дадаць кавалачкі грушы, цукар. Давесці да гатоўнасці. Калі цукар распусціцца і грушы стануць мяккімі, дадаць крухмал. Змяшаць.

У форму для выпечкі дадаць большую частку цеста (рассыпістай масы). На гэтую аснову размеркаваць усё начынне, папярэдне астудзіўшы яго, і астатнюю частку рассыпістай масы (цеста) размеркаваць невялікім слоем.

Форму змясціць у папярэдне нагрэтую да 170 °С духоўку на 35 хвілін.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Ганка

Ганец Анатоль

+375 (29) 676-63-03

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Мінская вобл., Валожынскі р-н, в. Эпімахі, д. 20