Склад:

     пшанічная мука (каля 2 кг),

     малако хатняе натуральнае (1 л),

     дрожджы (50 г),

     маргарын (125 г),

     соль (0,5 ч. л.),

     цукар (1 шклянка),

     разынкі (200–300 г),

     алей (100–150 г),

     ванілін (1 пачка),

     адно яйка для змазкі, цынамон або цукар.

 

Гатаванне

 

У муцэ зрабіць паглыбленне і ўліць туды разведзеныя ў цёплым малацэ дрожджы, размяшаць з мукой да смятанападобнай масы і даць падысці рошчыне. Затым растапіць маргарын у пакінутым малацэ і гарачым (каб вытрымлівалі рукі) уліць у рошчыну, дадаць соль, цукар, ванілін, разынкі і вымешваць цеста. Муку не дадаваць, а каб цеста адставала ад рук, змазваць іх алеем. Цеста павінна быць цёплым, не вельмі крутым, тады пірагі будуць пышнымі. Паставіць вымешанае цеста ў цёплае месца і даць падысці 2 разы.

Бляху вышмараваць алеем. З цеста выплесці косы, зрабіць рулеты або начыніць яблыкамі і выкласці на бляху. Змазаць узбітым яйкам, пасыпаць цукрам і макам і паставіць выпякацца. Час выпечкі залежыць ад духоўкі або печы. Калі цэнтр пачынае прыгараць, а бакі яшчэ белыя, трэба пакласці лісцік фальгі на цёмнае месца і працягваць выпякаць да раўнамерна прапечанай скарыначкі.

 

Дзе пакаштаваць

 

Аграсядзіба На Зарэчнай вуліцы

Палікарпук Ала

+375 (29) 793-31-91

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Брэсцкая вобл., Кобрынскі р-н, в. Пяскі-1, вул. Зарэчная, д. 8