Склад:

     яйкі (50 шт.),

     смятана (1 кг),

     мука (1 кг),

     цукар (1 кг),

     алей Сялянскі.

Гатаванне

 

Для прыгатавання банкухі неабходна 5 бярэмяў бярозавых дроў, з якіх трэба раскалоць на трэсачкі, пры спальванні якіх будзе непасрэдна пячыся банкуха.

Печ неабходна разаграваць з дапамогай дроў на працягу дзвюх гадзін.

У міску выкладваць масла пачаргова і расціраць з цукрам паўтары гадзіны. Узбіць жаўткі. Бялкі ўзбіць асобна. Злучыць і расцерці масла, цукар, муку, жаўткі з бялкамі.

Падрыхтаваць спецыяльны станок для выпечкі і змясціць яго ў печы.

“Верацяно” драўлянае з ліпы абкруціць паперай і замацаваць (абматаць ніткамі), абшмараваць паперай з-пад масла. Паўгадзіны неабходна гэта прыстасаванне разаграваць каля печы.

Удзельнічаць у працэсе выпечкі павінна не менш трох чалавек, таму што на працягу 3–4 гадзін адзін абавязкова круціць рукаятку ў печы з “верацяном”, другі сочыць за полымем у печы і падкладвае трэсачкі, трэці – палівае на “верацяно” цеста.

Калі цеста закончылася, выраб на “верацяне” неабходна астудзіць на працягу гадзіны, затым абрэзаць справа і злева і выцягнуць ніткі. Толькі у такім выпадку атрыманы кулінарны выраб “спаўзе” з верацяна”.

Банкуху выкладваюць на ручнік у падушку з пер’я і круцяць да той пары, пакуль не астыне.

Гэты з душой прыгатаваны выраб не будзе чарсцвець на працягу месяца.

 

Гісторыя рэцэпту

 

У ваколіцах г. п. Поразава гэты выраб быў абавязковым атрыбутам стала на вяселле. Справай гонару для нявесты было, рыхтуючыся да такой важнай падзеі ў сваім жыцці, спячы банкуху.

 

Дзе пакаштаваць

 

Фальварак У Рыся

Козюк Яніна

+375 (29) 882-95-45

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Гродзенская вобл., Свіслацкі р-н, в. Карэвічы, д. 166

 

Склад:

          мука (300 г),

          яйкі (4 шт.),

          цукар (150 г),

          малако 1,8 % (100 г),

          соль (1 ч. л.),

          тварог 8 % (250 г),

          чарнасліў (200 г).

 

Гатаванне

 

Маса цеста 440 г, маса фаршу 550 г. Замачыць чарнасліў, варыць, астудзіць, працадзіць праз сіта, дадаць цукар, нагрэць, астудзіць, дадаць тварог, змяшаць. Цеста раскачаць таўшчынёй 1,5–2 мм, раскласці фарш, сфармаваць варэнікі, адварыць у падсоленай вадзе. Падаваць са смятанай.

 

Дзе пакаштаваць

 

Аграсядзіба На возеры

Гордан Юрый

+375 (29) 781-18-96

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.                                                                    

Гродзенская вобл., Гродзенскі р-н, а. г. Азёры, вул. Вільянава, д. 88

 

Склад:

     малако (3,2 л),

     маргарын (1 пачак),

     масла сметанковае (½ пачка),

     соль,

     цукар,

     мука (3 кг),

     яйкі (5 шт.),

     маянэз (1 пачка).

 

Гатаванне

3 л свежага малака давесці да кіпення, але не кіпяціць, дадаць 1 пачак маргарыну і паўпачкі сметанковага масла, добрую жменю солі, каля 900 г цукру, усё добра змяшаць, даць астыць. Дадаць 300 г дрожджаў і пачынаць рашчыняць – прасеяць 3 кг мукі, накрыць, каб падышло. Падпарыць 200 г малака, узбіць 5 яек, дадаць 200 г цукру. Дадаць 1 пачак маянэзу. Мясіць добра і хутка, папярэдне намачыўшы рукі алеем. Пакінуць, каб падышло. Пакласці на бляху. Выпякаць у печы 40–60 хвілін у залежнасці ад памеру.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Мотальская Венецыя

Стасевіч Ірына

+375 (29) 313-41-70

+375 (29) 625-83-22

anix_sania_motol@mail.ru

Брэсцкая вобл., Іванаўскі р-н, в. Моталь, вул. Рачная, д. 29

Склад:

для каржа:

     манныя крупы (1 шклянка),

     кефір (1 шклянка),

     цукар (½ шклянкі),

     яйкі (2 шт.),

     сода (1 ч. л.),

     воцат (1 ст. л.);

 

для начыння:

 

     цукар (½ шклянкі),

     смятана (½ шклянкі),

     вішня без костак або свежыя / замарожаныя трускаўкі (200 г). 

Гатаванне

Найперш гатуецца корж. Манку заліць кефірам і адставіць на 20 хвілін у халадзільнік. Пасля дадаць яйкі, цукар і гашаная воцатам соду. Сфармаваны корж выпякаць у духоўцы на працягу 40 хвілін.

Гатовы корж разразаць напалову па гарызанталі, ніжнюю частку каржа прамазацьа свежай узбітай і падсалоджанай смятанай і прослоіць свежымі ягадамі. Абедзве палавіны злучыць, верхнюю частку каржа зноў пакрыць узбітай падсалоджанай смятанай і на яе выкласць свежыя ягады.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Налібоцкія васількі

Шакун Марыя

+375 (29) 313-78-64

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Мінская вобласть, Валожынскі р-н, в. Белакорац, вул. Падлесная, д. 16

Склад:

     мука пшанічная (4 шклянкі),

     яйка (1 шт.),

     соль (½ ч. л.),

     кляновы / бярозавы сок (1 шклянка),

     жытні пяршак (30 г),

     мёд (2 ч. л.),

     растопленае сметанковае масла (3 ст. л.),

     кмен цёрты (1 ст. л.),

     адціснуты тварог (½ шклянкі).

Гатаванне

Змяшаць муку, яйка, соль, кляновы сок, як няма – можна бярозавы, да соку дадаць пяршак і мёд, масла, лепш хатняга вырабу, церты кмен, тварог. Усё старанна змяшаць. Цеста павінна быць тугім. Раскочаць цеста таўкачом на таўшчыню 8–10 мм. Расцягнуць па памеры формы і моцна прыціснуць да формы перніка. Выкласць пернікі на бляху і запекчы ў духоўцы каля 40 хвілін пры 180 °С.

Пры адсутнасці формы раскачанае цеста наразаць ромбамі, зверху пратыкаць відэльцам і запекчы звычайна.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Хутар Дудара
Лось Аляксандр
+375 (29) 662-38-33
Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Мінская вобл., Валожынскі р-н, в. Цішкаўшчына, д. 26