Склад:

     вада (2,5 л),

     журавіны вясновага збору (250 г),

     цукар (150 г).

 

Гатаванне

У рондаль з кіпнем апусціць друшляк з вымытымі журавінамі. Драўлянай таўкучкай перацерці праз друшляк журавіны. Жамерыны прыбраць шумоўкай для празрыстасці. Дадаць цукар і крухмал, распушчаны ў 50 г халоднай вады.

Падаецца астуджаным, пры падачы ўпрыгожваем галінкай мяты.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Дабрабыт

Арцёменка Лілія
+375 (21) 523-72-59
disna.dostatok@gmail.com
Віцебская вобл., Міёрскі р-н, г. Дзісна, вул. Кірава, д. 18