Склад:

     бярозавік,

     цукар (½ ст.),

     цытрына (½ шт.),

     апельсін (2 дзелькі).

 

Гатаванне

Бярозавік свежы з-пад дрэва працэдзіць, давесці да кіпення (але не кіпяціць), разліць па 3-літровых стэрылізаваных слоіках і закочваецца.

Да гэтага ў кожны слоік пакласці цукар, дзелькамі цытрыны і апельсіна (без лупіны).

Бярозавік ужываецца астуджаным.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Налібоцкія васількі
Шакун Марыя
+375 (29) 313-78-64
Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Мінская вобл., Валожынскі р-н, в. Белакорац, вул. Падлесная, д. 16

 Склад:

 

     аўсяныя шматкі Геркулес,

     вада,

     аржаны хлеб,

     кефір (½ шклянкі).

 

Гатаванне

 

Запоўніць 3-літровы слоік да паловы геркулесам і даліць даверху астуджанай кіпячонай вадой.

 

Дадаць кавалак аржанога хлеба або паўшклянкі кефіру і пакінуць на двое сутак для закісання. 

 

Затым працадзіць сумесь, выціснуць шматкі праз марлю, прамыць іх некалькі разоў кіпячонай вадой, зліць усю вадкасць у 5-літровы рондаль. Даць адстаяцца яшчэ 10–12 гадзін. У рондалі ўтворыцца два пласты. Асцярожна зліць верхні, а пакінуты асадак (500–600 мл) паставіць у халадзільнік (можна захоўваць каля тыдня). Некалькі лыжак гэтага канцэнтрату размешаць у 0,5 л халоднай вады і варыць на павольным агні, не перастаючы памешваць. Вараць да кіпення, як кісель. У канцы варэння дадаць соль, масла. Жур можна заправіць смажанай на сале цыбуляй або цукрам з алеем, есці цёплым.

 

Дзе пакаштаваць

 

Аграсядзіба На Зарэчнай вуліцы

Палікарпук Ала
+375 (29) 793-31-91
Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Брэсцкая вобл., Кобрынскі р-н, в. Пяскі-1, вул. Зарэчная, д. 8

 

Склад (на 1 л):

     журавіны (125 г),

     вада (1 л),

     цукар (120 л).

 

Гатаванне

Ягады працерці і адціснуць сок. Жамерыны заліць гарачай вадой, варыць 5–8 хвілін і працэдіць. У адвар дадаць цукар, давесці да кіпення, уліць адціснуты сок і астудзіць.

Дзе пакаштаваць

ГПУ “Бярэзінскі запаведнік

+375 (44) 554-55-52

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Віцебская вобл., Лепельскі р-н, в. Дамжэрыцы, вул. Цэнтральная, д. 1

 

 

Склад:

     вада,

     скарынкі жытняга хлеба,

     цукар,

     дрожджы.

 

Гатаванне

На крынічнай вадзе тэмпературай прыкладна 40 °С замачыць скарынкі жытняга (чорнага) хлеба (без дадаткаў). Дадаць цукар і трохі дрождж для закваскі. Паставіць у цёплае месца на 2–3 сутак (у залежнасці ад пары года). Праз марлю зліць вадкасць у трохлітровы слоік, паставіць у халоднае месца (можна ў падвал, у халадзільнік) на 3 сутак.

Вельмі прыемна піць летам у спякоту і пасля лазні.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Лолуа
Лолуа Алена
+375 (29) 628-01-61

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. 

Мінская вобл., Лагойскі р-н, в. Панізоўе, вул. Набярэжная, д. 60

Склад:

     вада (2,5 л),

     журавіны вясновага збору (250 г),

     цукар (150 г).

 

Гатаванне

У рондаль з кіпнем апусціць друшляк з вымытымі журавінамі. Драўлянай таўкучкай перацерці праз друшляк журавіны. Жамерыны прыбраць шумоўкай для празрыстасці. Дадаць цукар і крухмал, распушчаны ў 50 г халоднай вады.

Падаецца астуджаным, пры падачы ўпрыгожваем галінкай мяты.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Дабрабыт

Арцёменка Лілія
+375 (21) 523-72-59
disna.dostatok@gmail.com
Віцебская вобл., Міёрскі р-н, г. Дзісна, вул. Кірава, д. 18