Склад:

 

     гарэлка,

     ядловец,

     спецыі.

 

Гатаванне

Ядловец i спецыi залiць гарэлкай. Настойваць 3–4 дні у цёмным цёплым месце.

Гісторыя рэцэпта


У 1784 г
. Якуб Міцкевіч, чаляднік аптэкара Карла Іванавіча Ясінскага, чыя аптэка знаходзілася ў Брэст-Літоўску каля гасцініцы Гранд-Гатэль Бель-Вю і рэстаранаў Мікалая, закахаўся ў выдатную паненку па імі Ядвіга. Але дзяўчына не адказвала яму ўзаемнасцю. Пасля доўгіх заляцанняў Ядвіга сказала, што пакахае Якуба пасля таго, як ён прынясе букет кветак з саду Марцалева Нямцэвіча. Натхнёны малады чалавек не адкладаючы адправіўся ў шлях.


Дачакаўшыся цемры, юнак пералез праз плот і не паспеў сарваць першай кветкі, як слугі Нямцэвіча схапілі яго і завялі у палац. Марцалеў у той час прыхварэў і выйшаў на крыкі, ахінуўшыся цёплым пледам і кашляючы. Марцалеў, перабіваючыся кашлем, спытаў:
Хто ты? Навошта ты залез у мой сад?” Якуб усё расказаў, а затым спытаў, як даўно захварэў Марцалеў. Той адказаў, што нядаўна. Тады аптэкарскі чаляднік распавёў рэцэпт лячэбнай настойкі на ядлоўцы, гэта расліна расла каля іпадрома і конезавода пана Нямцэвіча. Якуб разам са слугамі нарваў ягад ядлоўца і зрабіў гаючую настойку. Марцалеў дараваў юнаку, дазволіў нарваць букет і адпусціў яго дадому. Праз пару дзён пан Марцалеў ачуняў.

 

Дзе пакаштаваць

Кавярня Шляхецкая фарціна

+375 (16) 251-09-87
+375 (29)
 204-41-00
fartina@tut.by
Брэсцкая вобл., Брэсцкі р-н, в. Скокі, вул. Міра, д. 28/1