Склад:

     жытняе зерне,

     вада.

 

Гатаванне

Сапраўдная шляхецкая гарэлка заўсёды хлебная. Не таму, канешне, што робіцца з хлебу, а таму, што мае гэткую ж зыходную сыравіну – жытняе зерне.

Якаснае, гатовае на насенне жыта замачыць у цёплай вадзе і раскласці нятоўстым слоем на вялікім стале ў цёплым памяшканні, якое раней называлі саладоўняй, для прарошчвання. Калі даўжыня праростка дасягне даўжыні самога зярнятка, рост спыняецца, а свежы солад плюшчыцца, каб лопнулі абалонкі зерня, і запарваецца на брагу. Браджэнне адбываецца ў дубовых бочках пад вечкамі. Калі брага выстаіць да патрэбнай кандыцыі, пачынаецца перагон. Брага, залітая ў дубовы бражнік, падаграецца гарачай вадзяной парай з паравога катла на дровах. Бражніковыя пары спачатку праганяюцца праз дубовы сухапарнік, дзе адбываецца іх натуральная ачыстка ад сівушных алеяў, а потым кандэнсуюцца ў звычайным мядзяным змеевіку. Ачыстка ад шкодных прадуктаў браджэння – метылавага спірту, эфіраў, лятучых кілотаў ды іншых – адбываеецца  метадам змяі, калі адсякаюцца першыя і апошнія фракцыі перагону альбо, як казалі даўней, галава і хвост. Для павелічэння моцнасці і ступені хімічнай чысціні прадукт пераганяюць яшчэ раз на асобнай перагоннай лініі з паўторнай ачысткай на сухапарніку і з дапамогай метаду змяі.

Гатовы прадукт атрымліваецца мяккім, крыштялёва празрыстым, моцным (з утрыманнем не менш за 45 абʼёмных адсоткаў этылавага спірту), з выразным хлебным смакам і водарам, а таксама лёгкім мядовым адценнем у паслясмаку.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Дукорскі Маёнтак

Захаранка Андрэй

+375 (44) 551-77-01

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Мінская вобл., Пухавіцкі р-н, а. г. Дукора, вул. Школьная, д. 15

Склад (на 200 г напою):

     мёд (31 г),

     вада (200 г),

     цынамон (1,2 г),

     гарэлка (20 г),

     цытрына (10 г),

     мята (3 г),

     спецыі – гваздзіка, цэдра памяранца сушаная, кардамон, імбір (9 г),

     разынкі.

 

Гатаванне

Мёд распусціць у гарачай вадзе, заліць усе астатнія інгрэдыенты. Настойваць 2 гадзіны.

Дзе пакаштаваць

Рэстаран Замак Зеваны, АТК Гарадзенскі маёнтак Каробчыцы
+375 (29) 350-05-50
Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Гродзoенская вобл., в. Каробчыцы

 

 

Склад:

     рамка з мёдам,

     хмель,

     вада,

     дрожджы.

 

Гатаванне

Ваду кіпяціць, а затым астудзіць да 50 °С. Калі распускаць мёд у больш гарачай вадзе, ён траціць большасць сваіх карысных уласцівасцяў, а некаторыя спецыялісты сцвярджаюць, што ён і зусім становіцца шкодным. Мёд распускаецца разам з воскам. Гэта робіцца ў першую чаргу для таго, каб разам з мёдам у напой патрапілі такія каштоўныя прадукты пчалярства, як пярга і маткавае малачко. Таму самыя лепшыя рамкі для медавухі – гнездавыя, дзе шмат пяргі і маткавага і трутневага малачка. Менавіта праз іх атрымліваецца не проста напой, а гаючы эліксір.

Затым запраўленая мёдам, хмелем і дрожджамі ёмістасць ставіцца ў цёплае месца, і мядок бродзіць два тыдні. Пасля гэтага яго трэба адцадзіць. Мацунак медавухі залежыць ад колькасці мёду і вагаецца ад 6 да 10 °С.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Прылессе

Рукшта Сяргей

+375 (29) 649-33-33

+375 (33) 649-44-44

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. 

Мінская вобл., Мінскі р-н, в. Прылессе, вул. Лясная, д. 21

Склад:

     вада,

     дрожджы.

 

Гатаванне

Вада выбраджываецца пры дапамозе дадання соладу і дрожджаў. Потым пераганяецца і чысціцца крэменем.

Дзе пакаштаваць

Рэстаран Замак Зеваны, АТК Гарадзенскі маёнтак Каробчыцы
+375 (29) 350
-05-50
Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Гродзенская вобл., в. Каробчыцы

Склад:

 

     мука (4550 кг),

     дрожджы (1 кг),

     вада (22 вядры).

 

Гатаванне

 

У 2 вядра халоднай вады і 4 вядра кіпеню засыпаць 45–50 кг мукі, размяшаць, накрыць вечкам і даць пастаяць гадзіну.

Далей гатаваць па наступным алгарытме: дадаць 4 вядра кіпеню, размяшаць, пакінуць на 1 гадзіну, дадаць 4 вядра кіпеню, размяшаць, пакінуць на 1 гадзіну, дадаць 4 вядра кіпеню, размяшаць, пакінуць на 1 гадзіну, дадаць 4 вядра кіпеню, размяшаць, пакінуць на 1 гадзіну,

Астудзіць у халадзільніку, давесці да 35 °С.

У цёплай вадзе размяшаць 1 кг дрожджаў, уліць, размяшаць.

 

Дзе пакаштаваць

 

Музейны комплекс старадаўнiх народных рамёстваў i тэхналогiй Дудуткi

+375 (29) 602-52-50

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Мінская вобл., Пухавіцкі р-н, в. Пцiч