Склад:

     пшанічная мука (1 кг),

     вада (0,55 л),

     дрожджы (10 г),

     соль (12 г).

 

Гатаванне

Рошчыну (500 г мукі, 0,35 л вады і 10 г дрожджаў) пакінуць у цёплым месцы на некалькі гадзін. У выбраджаную рошчыну дадаць 500 г мукі, 0,2 л вады з распушчанай соллю. Замешаць цеста, даць яму падысці. Зфарміраваць каравай. На драўляную лапату, падсцілаючы ліст па сезоне (капусны, дубовы і т. п.), зверху пакласці сфармаваны каравай.

Змясціць каравай у загадзя разагрэтую да 220230 °C рускую печ. Пакінуць на лісці на чыстым чаране (без пылу і вугалю). Пячы да гатоўнасці.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Свіцязянка
Кітун Ганна
+375 (29) 675-87-80
Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Гродзенская вобл., Карэліцкі р-н, в. Варонча