Печать
Категория: Кашы
Просмотров: 932

Склад:

 

     гарбуз,

     вада (1 шклянка),

     цыбуля,

     морква,

     сушаныя грыбы,

     грачаныякрупы,

     соль,

     перац,

     часнок,

     масла.

 

Гатаванне

 

Зразаць з гарбуза верхавіну і лыжкай дастаць з яго ўсе семечкі. Уліць унутр 1 шклянку вады і паставіць у разагрэтую духоўку, запякаць прыкладна паўгадзіны. Вантробы гарбуза павінны стаць мяккімі. Выскрабці лыжкай нутро так, каб сценкі чыгуна засталіся  таўшчынёй каля 2 см.

Тым часам абсмажыць на патэльні на алеі цыбулю і моркву, дадаць загадзя замочаныя і здробненыя сушаныя грыбы, замочаныя грачаныя крупы і кавалачкі гарбуза. Дадаць соль і перац. Усе абсмажыць напалову.

Дастаць з духоўкі гарбуз і вылажыць кашу ў гарбузовы гаршчочак. Уставіць зубчыкі часнаку, закрыць гарбузным вечкам. Пэндзлікам абмазаць гарбуз звонку маслам, паставіць у разагрэтую духоўку на 30 хвілін.

 

Дзе пакаштаваць

 

АграсядзібаНа Зарэчнай вуліцы

Палікарпук Ала
+375 (29) 793-31-91
Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Брэсцкая вобл., Кобрынскі р-н, в. Пяскі-1, вул. Зарэчная, д. 8