Склад:

 

     гарбуз,

     вада (1 шклянка),

     цыбуля,

     морква,

     сушаныя грыбы,

     грачаныякрупы,

     соль,

     перац,

     часнок,

     масла.

 

Гатаванне

 

Зразаць з гарбуза верхавіну і лыжкай дастаць з яго ўсе семечкі. Уліць унутр 1 шклянку вады і паставіць у разагрэтую духоўку, запякаць прыкладна паўгадзіны. Вантробы гарбуза павінны стаць мяккімі. Выскрабці лыжкай нутро так, каб сценкі чыгуна засталіся  таўшчынёй каля 2 см.

Тым часам абсмажыць на патэльні на алеі цыбулю і моркву, дадаць загадзя замочаныя і здробненыя сушаныя грыбы, замочаныя грачаныя крупы і кавалачкі гарбуза. Дадаць соль і перац. Усе абсмажыць напалову.

Дастаць з духоўкі гарбуз і вылажыць кашу ў гарбузовы гаршчочак. Уставіць зубчыкі часнаку, закрыць гарбузным вечкам. Пэндзлікам абмазаць гарбуз звонку маслам, паставіць у разагрэтую духоўку на 30 хвілін.

 

Дзе пакаштаваць

 

АграсядзібаНа Зарэчнай вуліцы

Палікарпук Ала
+375 (29) 793-31-91
Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Брэсцкая вобл., Кобрынскі р-н, в. Пяскі-1, вул. Зарэчная, д. 8

Склад:

     вада (2 л),

     вішні (0,5 кг),

     манныя крупы (100 г),

     цукар (па смаку).

 

Гатаванне

Давесці ваду да кіпення, пакласці ў яе вішні. Як толькі вада з вішнямі пачне закіпаць, дадаць туды, памешваючы, манную крупу і цукар па смаку.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Вішанька
Чубса Жанна
+375 (29) 611-70-02
Гомельская вобл., Брагінскі р-н, в. Цельман, вул. Паркавая, д. 25

Склад:

 

     гарбуз (0,5–1 кг),

     манныя крупы (2–3 ст. л.),

     малако (1 шклянка),

     цукар – па смаку,

     соль – па смаку,

     масла, спецыі, разынкі, ягады, мёд – па жаданні.

 

Гатаванне

 

Нарэзаць гарбуз невялікімі кавалачкамі, заліць малаком, варыць на слабым агні. Затым дадаць манныя крупы, цукар, соль, спецыі і варыць, бесперапынна памешваючы, на невялікім агні да гатоўнасці.

У гатовую гарбузовую кашу пакласці масла і падаваць гарачай.

Можна дадаць мёд, распараныя разынкі, свежыя ягады.

 

Дзе пакаштаваць

 

Аграсядзіба За масточкам

Наканечная Ганна, Наканечны Дзмітры

+375 (29) 855-81-09

+375 (29) 663-00-63

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Мінская вобл., Валожынскі р-н, в. Замасцяны, д. 63