Склад:

     тонкія блінцы,

     яйка (2 шт.),

     цукар (0,5 шклянкі),

     малако (2 шклянкі),

     мука,

     цыбуля маленькая,

     марынаваныя грузды.

 

Гатаванне

Спячы тонкія блінцы. Размяшаць два яйкі. Дадаць паўшклянкі цукру і дзве шклянкі малака, узбіць. Дадаць мукі да паўгустой кансістэнцыі.

Для начынкі з груздоў, абсмажыць на патэльні дробна нарэзаную цыбулю, адварыць рыс. Марынаваныя грузды перакруціць на мясасечку і дадаць у патэльню з цыбуляй. Абсмажыць.

Злучыць цыбулю, грыбы і рыс. Змяшаць.

Гатовы блінец раскласці, пакласці начынне і загарнуць. Абсмажыць з двух бакоў на патэльні.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Шэрая Шыйка

Маханькова Святлана

+375 (44) 717-52-86

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Магілёўская вобл., Магілёўскі р-н, в. Палыкавічы, вул. Цэнтральная, д. 72А

Склад:

     яйкі (1 шт.),

     мука (1,5 шклянкі),

     гарачая вада або малако (1 л),

     смятана (0,5 л),

     цукар (1 шклянка),

     сода,

     соль.

 

Гатаванне

 

1 яйка разбіць у міску, дадаць трошку соды, 1 чайную лыжку солі, 0,5 л малака. Узбіць венцам, дадаць муку (1,5 шклянкі) да атрымання густой смятанападобнай масы. Працягваючы ўзбіваць, павольна ўліць 0,5 л гарачай вады (70–80 °С) або малака, каб цеста не заварылася.

Змешваць 0,5 л густой смятаны і 1 шклянку цукру.

Наліць цеста на патэльню тонкім пластом, запекчы з двух бакоў. Бліны павінны атрымлівацца тонкія, акуратныя, усе ў дзірачках.

Гарачыя бліны змазаць: на кожны блін 1 сталовая лыжка смятаны з цукрам, Скласці 2 разы, пакласці ў глыбокі посуд, накрываць вечкам, каб прапіталіся.

З такой колькасці цеста атрымліваецца каля 30 бліноў.

 

Дзе пакаштаваць

 

Аграсядзіба Кролава хата

Крол Аляксандр

+375 (21) 593-57-10

+375 (29) 392-57-10

+375 (29) 927-55-76

+375 (29) 155-45-85

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Віцебская вобл., Расонскі р-н, в. Заборʼе, вул. Інтэрнацыянальная, д. 33 

Склад:

     малако казінае (1–1,5 л),

     мука пшанічная (4–5 шклянкі),

     яйка курынае (6–8 шт.),

     соль (½ ч. л.),

     алей сланечнікавы (50 г),

     цукар (1 ч. л.).

 

Гатаванне

Узбіць яйкі з цукрам, паступова увесці муку і соль. Уліць малако і акуратна размяшаць да аднастайнай масы. Дадаць у цеста алей і выпякаць бліны на моцна разагрэтай патэльні.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Азёрная

Мацкевіч Тамара

+375 (21) 593-57-47

+375 (33) 309-68-43

Віцебская вобл., Расонскі р-н., в. Заборʼе, зав. Лясны, д. 7

 

Склад (на 3–4 чалавекі):

     мука (2 шклянкі),

     яйкі (2 шт.),

     малако (1–1½ шклянкі),

     сметанковае масла,

     лясныя арэхі,

     цынамон,

     соль,

     мёд,

     пярга.

Гатаванне

 

У глыбокую талерку засыпаць 2 шклянкі мукі, разбіць два яйкі і заліць малако. Затым усё перамешаць, каб не было камочкаў цеста. Дадаць 1 чайную лыжачку мёду, менш за палову лыжачкі пяргі (дадае вітаміны і прыемную кіслінку), на кончыку лыжачкі солі і на кончыку нажа – цынамона, а каб блiнчыкi былi надзвычай пяшчотнымi, дадаць дзве лыжкi расплаўленага сметанковага масла. Зноў усё перамешаць дадаючы малака, каб пералівалася свабодна, як кефір (не смятана). Потым дадаць сталовую лыжку раструшчаных альбо цэлых лясных арэхаў. Атрыманую сумесь яшчэ раз добра перамешаць і разліць на загадзя нагрэтую патэльню. Смажыць блiнчыкi можна на алеi альбо сметанковым маслe. A каб яны доўга заставалiся мяккiмi i сакавiтымi, перамазаць кожны сметанковым маслам. Падаць з настоенай на травах гарбатай і мёдам.

 

Дзе пакаштаваць

 

Фальварак Лазенкі
Кулягін Сяргей
+375 (29) 687-76-57
Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Магілёўская вобл., Магілёўскі р-н, в. Навасёлкі, д.
3

Склад:

     фарш з цяляціны,

     спецыі,

     тонкія свіныя кішкі,

     вада,

     цыбуля,

     воцат.

Гатаванне

Для прыгатавання верашчакі спачатку трэба згатаваць асаблівую разнавіднасць хатняй каўбасы –так званую белую. Фарш з цяляціны ў мінулым адмыслова пасераваўся, некалькі разоў прапускаўся праз рэшата для атрымання аднароднай пюрэпадобнай кансістэнцыі. Сёння магчыма выкарыстанне блэндара. У гатовае мясное пюрэ дадаць сумесь дробна памолатых спецый, духмяным фаршам набіць тонкія свіныя кішкі.

Свежапрыгатаваную каўбасу адварыць у адмысловым растворы на аснове піва з вадой. Гарачы булён з’яўляецца асновай для прыгатавання адмысловай поліўкі-соуса з цыбуляй, вострымі спецыямі, соллю і натуральным воцатам. Калі поліўка набывае патрэбную гушчыню, у яе змяшчаюць адвараную каўбасу і некаторы час тушаць. Падаюць на стол верашчаку на шырокіх керамічных талерках, выклаўшы кавалкі каўбасы горкай, заліваюць гарачай поліўкай.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Дукорскі маёнтак

Захаранка Андрэй
+375 (44) 551-77-01
Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Мінская вобл., Пухавіцкі р-н, а.
г. Дукора, вул. Школьная, д. 15