Склад:

     свіное мяса (лапатка) / рэбрышкі парася (300–400 г),

     цыбуля (1 шт.),

     морква (1 шт.),

     вада (4 шклянкі),

     вада з мукой (1 шклянка),

     мука пшанічная (3 шклянкі),

     яйкі (2 шт.),

     сыракваша / кефір.

 

Гатаванне

Дробна пакроеныя кавалкі свінога мяса (лапатка) троху абсмажыцьна патэльні.

Потым абсмажыць цыбулю і моркву (асобна). Усё скласці ў чыгун, дадаць соль, лаўровы ліст, чорны перац, даліць вады  і паставіць на вуголлі ў печ. Пасля 40 хвілінаў тушэння ў пячы чыгун дастаць, даліць халоднай вады, змешанай з пшанічнай альбо жытняй мукой – на шклянку вады 2 сталовыя лыжкі мукі. Вада з мукой даліваецца патрошку з памешваннем у чыгун, чыгун ставіцца зноў на вуголлі на 5 хвілін (увесь час трэба лёгка памешваць). Першы складнік верашчакі гатовы.

Для бліноў муку, яйкі і сыраквашу замешаць да кансыстэнцыі вадкай смятаны, дадаць адну вельмі дробна пакрышаную цыбулю, чайную лыжку цертага кмену, соль. Пажадана пячы бліны на чыгуннай патэльні, на алеі, падліваючы пад кожны блін.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Хутар Дудара
Лось Аляксандр
+375 (29) 662-38-33
Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Мінская вобл., Валожынскі р-н, в. Цішкаўшчына, д. 26

 

 Склад:

 

для верашчакі:

     каўбаскі белыя (4 шт.),

     бекон (150 г),

     цыбуля (100 г),

     мука (50 г),

     піва (0,5 л),

     спецыі (кмен, лаўровы ліст, перац чорны гарошак), соль (па смаку);

 

для грачаных бліноў:

     мука грачаная (150–200 г),

     мука пшанічная (50 г),

     яйкі (2 шт.),

     малако, соль і цукар (па смаку)

     алей для смажання. 

Гатаванне

 

Цыбулю нарэзаць дробнымі кубікамі і абсмажваць да залацістага колеру. Дадаць на патэльню нарэзаны саломкай бекон, працягваючы абсмажваць.

Тым часам каўбаскі адварыць у вадзе з півам і спецыямі, нарэзаць. У працэджаны булён дадаць лук і бекон, кружкі каўбасак.

На сухой патэльні абсмажыць муку да крэмавага колеру, астудзіць і развесці пакінутым булёнам або вадой да аднароднай кансістэнцыі. Гэтую сумесь тонкім струменьчыкам, увесь час памешваючы, уліць у верашчаку з каўбаскамі і потым на павольным агні давесці да загусцення.

 

Гісторыя рэцэпту

 

У кухні Вялікага Княства Літоўскага верашчака была вядомая з сярэдзіны XVIII стагоддзя як адзін з варыянтаў мачанкі –мясной падліўкі, у якую мачалі бліны. Аўтар рэцэпту – каралеўскі кухмістр Верашчака.

 

Дзе пакаштаваць

 

АграсядзібаНа Зарэчнай вуліцы

Палікарпук Ала

+375 (29) 793-31-91

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Брэсцкая вобл., Кобрынскі р-н, в. Пяскі-1, вул. Зарэчная, д. 8

Склад:

     сыроватка / кефір,

     соль,

     сода,

     бульба.

Гатаванне

Замясіць густое цеста на сыроватцы або кефіры, дадаць трохі солі і соды і пакінуць у цёплым месцы прыкладна на паўдня (мінімум 3 гадзіны). Потым на дробнай тарцы нацерці бульбу (4–5 шт. на 3 л цеста), дадаць у цеста і зноў пакінуць на пару гадзін.

Бліны можна падаваць з тукам –смажаным мясам, салам і цыбуляй.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Маёнтак Горваль

Гальле Вольга

+375 (23) 409-15-25

+375 (29) 392-23-19

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Гомельская вобл., Рэчыцкі р-н, в. Горваль, зав. Зарэчны, д. 24

 

 

Склад:

     мука жытняя,

     мука пшанічная (200 г),

     вада цёплая (200 г),

     бульба (2 шт.).

 

Гатаванне

Да прасеянай жытняй мукі (каля паловы літровага слоіка), дадаць 200 г цёплай вады, добра размешаць. Перамясціць атрыманую сумесь у гліняную міску і паставіць у цёплае месца на 2 дні. Калі цеста падымецца, трэба дадаць 2 невялікія нацёртыя бульбіны і 200 г пшанічнай мукі. Калі цеста зноў паднімецца, можна выпякаць бліны. Для выпечкі выкарыстоўваецца чыгунная патэльня, размытая салам, цеста пакрывае ўвесь дыяметр патэльні. Падаецца да стала са скваркамі і салам.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Мотальская Венецыя

Стасевіч Ірына

+375 (29) 313-41-70

+375 (29) 625-83-22

anix_sania_motol@mail.ru

Брэсцкая вобл., Іванаўскі р-н, в. Моталь, вул. Рачная, д. 29

Склад:

     тонкія бліны на крухмале,

     гарачае малако,

     масла сметанкавае,

     цукар.

 

Гатаванне

Папячы тонкія бліны на крухмале. Астудзіць і нарэзаць на тонкія кавалачкі (саломку). Заліць локшыны гарачым малаком, дадаць сметанковае масла, цукар па смаку. Паставіць у духоўку на 15 хвілін.

 

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Сябрына

Мінюковіч Віктар

+375 (29) 860-73-90

+375 (29) 956-35-40

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Мінская вобл., Мінскі р-н, в. Прылукі, вул. Міцкевіча, д. 9