Склад:

     мука,

     яйкі,

     соль,

     цукар,

     сыроватка,

     сода,

     алей,

     яблыкі,

     смятана (для падачы).

 

Гатаванне

Замясіць цеста для аладак: узбіць міксерам сыроватку, яечныя жаўткі, соль, цукар, дадаць прасеяную муку, соду і алей. Асобна ўзбіць яечныя бялкі і падмешаць да цеста.

Падрыхтаваць яблыкі: выдаліць асяродак з костачкамі і наразаць кружочкамі.

На разагрэтую патэльню, змазаную раслінным алеем выкласць 1 сталовую лыжку, у сярэдзіну – кружок яблыка. Абсмажыць з двух бакоў. Зняць з патэльні і пасыпаем цукрам з боку яблыка. Падаць са смятанай.

 

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Хутар Ёдзішкі

Абрамава Таццяна

+375 (29) 870-44-18

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Віцебская вобл., Браслаўскі р-н, хутар Ёдзішкі