Склад:

     мука (1 шклянка),

     яйкі (1 шт.),

     сода гашаная воцатам (1 ч. л.),

     соль (1 ч. л.),

    кефір козі (1000 мл),

     гарбуз (500 г),

     мед (2 ст. л.),

     алей раслінны (2 ст. л.).

 

Гатаванне

Салодкі ачышчаны гарбуз нацерці на тарцы, дадаць муку, яйка, соль, мед, кефір, пагашаную соду, усе добра змешаць. На разагрэтую патэльню з алеем сталовай лыжкай выкласці цеста. Абсмажваць з двух бакоў да залацістага колеру. Падаваць з медам або смятанай.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба “Утрына

Трафімава Наталля

+375 (44) 7583635

r_melnichenko@mail.ru

Віцебская вобл., Глыбокскі р-н, в. Моргі, вул. Падлесная, д. 7