Печать
Категория: Бліны
Просмотров: 1190

Склад:

     фарш з цяляціны,

     спецыі,

     тонкія свіныя кішкі,

     вада,

     цыбуля,

     воцат.

Гатаванне

Для прыгатавання верашчакі спачатку трэба згатаваць асаблівую разнавіднасць хатняй каўбасы –так званую белую. Фарш з цяляціны ў мінулым адмыслова пасераваўся, некалькі разоў прапускаўся праз рэшата для атрымання аднароднай пюрэпадобнай кансістэнцыі. Сёння магчыма выкарыстанне блэндара. У гатовае мясное пюрэ дадаць сумесь дробна памолатых спецый, духмяным фаршам набіць тонкія свіныя кішкі.

Свежапрыгатаваную каўбасу адварыць у адмысловым растворы на аснове піва з вадой. Гарачы булён з’яўляецца асновай для прыгатавання адмысловай поліўкі-соуса з цыбуляй, вострымі спецыямі, соллю і натуральным воцатам. Калі поліўка набывае патрэбную гушчыню, у яе змяшчаюць адвараную каўбасу і некаторы час тушаць. Падаюць на стол верашчаку на шырокіх керамічных талерках, выклаўшы кавалкі каўбасы горкай, заліваюць гарачай поліўкай.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Дукорскі маёнтак

Захаранка Андрэй
+375 (44) 551-77-01
tourism@dukora.by
Мінская вобл., Пухавіцкі р-н, а.
г. Дукора, вул. Школьная, д. 15