Склад:

     мука (1 шклянка),

     яйкі (1 шт.),

     сода гашаная воцатам (1 ч. л.),

     соль (1 ч. л.),

    кефір козі (1000 мл),

     гарбуз (500 г),

     мед (2 ст. л.),

     алей раслінны (2 ст. л.).

 

Гатаванне

Салодкі ачышчаны гарбуз нацерці на тарцы, дадаць муку, яйка, соль, мед, кефір, пагашаную соду, усе добра змешаць. На разагрэтую патэльню з алеем сталовай лыжкай выкласці цеста. Абсмажваць з двух бакоў да залацістага колеру. Падаваць з медам або смятанай.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба “Утрына

Трафімава Наталля

+375 (44) 7583635

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Віцебская вобл., Глыбокскі р-н, в. Моргі, вул. Падлесная, д. 7

 

Склад:

     мука (2,5 шклянкі),

     яйкі (2 шт.),

     сода гашаная воцатам (1 ч. л.),

     соль (1 ч. л.),

     кефір (500 мл),

     цукар (5 ст. л.).

Гатаванне

Змяшаць муку, яйкі, соль, цукар, кефір, пагашаную соду. На разагрэтую патэльню з алеем сталовай лыжкай выкласці цеста. Абсмажваць з двух бакоў да залацістага колеру. Падаваць з варэннем або смятанай.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Ёлкі-Палкі

Шышоў Віталь

+375 (29) 697-93-99

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Магілёўская вобл., Быхаўскі р-н, в. Вароніна, вул. Прыдарожная, д. 9

 Склад:

     мука,

     цукар,

     соль,

     сода,

     ваніль,

     алей,

     мёд,

     смятана,

     журавіны.

 

Гатаванне

Замяшаць цеста на кіслам малацэ без яек. Пасля дадання солі, цукру, мукі і ванілі ўліць размешаную ў кефіры соду. Выпякаць на моцна разагрэтай чыгуннай патэльні на алеі.

Укладваючы на талерку, аладкі паліць смятанай, мёдам, пасыпаць журавінамі, затым паўтарыць чаргаванне да стварэння патрэбнай горкі.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба “Зарачаны”

Ніжнік Андрэй

+375 (29) 654-11-30

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Мінская вобл., Мінскі р-н, в. Зарачаны, д. 30А

 

 

Склад:

     гарбуз (½ шт.),

     яйкі (2 шт.),

     манка (2 ст. л.),

     мука (1 ст. л.),

     соль (½ ч. л.). 

Гатаванне

Абабраць лупіны са спелага гарбуза, выдаліць з яго мякаць, нацерці на буйную тарку. Засыпаць манку і даць пастаяць 20–25 хвілін. Затым дадаць муку, яйкі і соль. Змяшаць. Аладкі гарбузовыя смажыць на сланечнікавым ці аліўкавым алеі на павольным агні з двух бакоў, акуратна перагортваючы лапатачкай, да прыемнага румянага колеру.

Гарбузовыя аладкі па-валожынскі падаць гарачымі са смятанай.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Налібоцкія васількі

Шакун Марыя

+375 (29) 313-78-64

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Мінская вобл., Валожынскі р-н, в. Белакорац, вул. Падлесная, д. 16

Склад:

     мука,

     яйкі,

     соль,

     цукар,

     сыроватка,

     сода,

     алей,

     яблыкі,

     смятана (для падачы).

 

Гатаванне

Замясіць цеста для аладак: узбіць міксерам сыроватку, яечныя жаўткі, соль, цукар, дадаць прасеяную муку, соду і алей. Асобна ўзбіць яечныя бялкі і падмешаць да цеста.

Падрыхтаваць яблыкі: выдаліць асяродак з костачкамі і наразаць кружочкамі.

На разагрэтую патэльню, змазаную раслінным алеем выкласць 1 сталовую лыжку, у сярэдзіну – кружок яблыка. Абсмажыць з двух бакоў. Зняць з патэльні і пасыпаем цукрам з боку яблыка. Падаць са смятанай.

 

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Хутар Ёдзішкі

Абрамава Таццяна

+375 (29) 870-44-18

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Віцебская вобл., Браслаўскі р-н, хутар Ёдзішкі