Ідэя праекту – звязаць сем сядзіб-партнёраў з вёсак вугалю, Голы Барок, Млын і Белая. Яны садзяць травы, вырабляюць чайныя напоі - кожны свае, наладжваюць вытворчасць мёду. Быў закуплены 21 вулей і больш за 2 тысячы саджанцаў.

Кожная з 7 аграсядзіб у сакавіку засадзіла “базавы камплект” траў для фітагарбаты. У ім абавязкова будуць брусніцы, буякі, мята, мацярдушка і яшчэ некалькі раслін, традыцыйных для фітазбораў. Праектам прадугледжана майстар-класы экспертаў, якія навучаць пачаткоўцаў тонкасцям правільнага складання рэцэптуры фітагарбаты, каб кожны з кампанентаў дапаўняў іншы водар, але не перабіваў яго. Вопытам гатавання падзяляцца і польскія гаспадаркі, якія займаюцца складаннем фітагарбаты на прамысловай аснове. 

Дакладней пра інійыятыву можна пачытаць тут і тут