Мэтай праекта з'яўляецца:

  • Захаванне, развіццё і папулярызацыя беларускай гастранамічнай традыцыі як часткі культурнай спадчыны. 
  • Адраджэнне культуры спажывання мясцовых прадуктаў. 
  • Падтрымка арганічнай сельскай гаспадаркі.

Прадукцыя:

  • хлеб, выраблены паводле традыцыйнай тэхналогіі, на жытнёвай заквасцы, без фабрычных дрожджаў, без выкарыстання штучных дабавак
  • святочныя (вясельныя) караваі
  • пернікі
  • яблычны сыр
  • ласункі паводле рэцэптаў даўніх кулінарных кніг.

Плануецца супраца з фермерамі, якія будуць пастаўляць экалагічна чыстую (у ідэале – з арганічным сертыфікатам) сыравіну: муку, дамешкі да хлеба, яблыкі.

Продаж будзе арганізаваны наступным чынам:

Пастаўкі ў рэстарацыі і кавярні. Арэнда гандлёвых кропак на рынках Мінска (Камароўка, Ждановічы, Заходні і інш.). Прыватным кліентам – праз краму ЭкаЕжа.

Старонка праекта:

http://www.facebook.com/ZORNY.by