Вучаніцы сярэдняй школы №5 г. Смаргонь Маліноўская Наталля і Салавей Лізвета пад кіраўніцтвам настаўніцы Дзімытрыевай Жанны Міхайлаўны вырашылі стварыць кулінарную карту свайго раёну.

Для стварэння карты была даследаванна літаратура па дадзенай тэме і былі вывучаны старадаўнія кулінарныя рэцэпты Смаргонскага раёна (для гэтага былі сабраны рэцепты бабуль і прабубль вучняў сярэдняй школы №5. Шматлікія рэцэпты былі падобныя або аднолькавыя. Аднак былі выбраныя найбольш цікавыя і “смачныя”).

Вынікам працы стала кулінарная Google-карта Смаргонскага раёна, якая павінна зацікавіць турыстаў, якія наведваюць Смаргонскі край.

Пазнаеміцца з картай можна тут.