Ідэя праекту – звязаць сем сядзіб-партнёраў з вёсак вугалю, Голы Барок, Млын і Белая. Яны садзяць травы, вырабляюць чайныя напоі - кожны свае, наладжваюць вытворчасць мёду. Быў закуплены 21 вулей і больш за 2 тысячы саджанцаў.

Кожная з 7 аграсядзіб у сакавіку засадзіла “базавы камплект” траў для фітагарбаты. У ім абавязкова будуць брусніцы, буякі, мята, мацярдушка і яшчэ некалькі раслін, традыцыйных для фітазбораў. Праектам прадугледжана майстар-класы экспертаў, якія навучаць пачаткоўцаў тонкасцям правільнага складання рэцэптуры фітагарбаты, каб кожны з кампанентаў дапаўняў іншы водар, але не перабіваў яго. Вопытам гатавання падзяляцца і польскія гаспадаркі, якія займаюцца складаннем фітагарбаты на прамысловай аснове. 

Дакладней пра інійыятыву можна пачытаць тут і тут

Мэтай праекта з'яўляецца:

  • Захаванне, развіццё і папулярызацыя беларускай гастранамічнай традыцыі як часткі культурнай спадчыны. 
  • Адраджэнне культуры спажывання мясцовых прадуктаў. 
  • Падтрымка арганічнай сельскай гаспадаркі.

Прадукцыя:

  • хлеб, выраблены паводле традыцыйнай тэхналогіі, на жытнёвай заквасцы, без фабрычных дрожджаў, без выкарыстання штучных дабавак
  • святочныя (вясельныя) караваі
  • пернікі
  • яблычны сыр
  • ласункі паводле рэцэптаў даўніх кулінарных кніг.

Плануецца супраца з фермерамі, якія будуць пастаўляць экалагічна чыстую (у ідэале – з арганічным сертыфікатам) сыравіну: муку, дамешкі да хлеба, яблыкі.

Продаж будзе арганізаваны наступным чынам:

Пастаўкі ў рэстарацыі і кавярні. Арэнда гандлёвых кропак на рынках Мінска (Камароўка, Ждановічы, Заходні і інш.). Прыватным кліентам – праз краму ЭкаЕжа.

Старонка праекта:

http://www.facebook.com/ZORNY.by

 

 

Сайт Belkraj.by, акрамя пазнавальнага адпачынку, таксама прысвечаны смачным падарожжам. Вы даведаецеся, ШТО паспрабаваць, адпраўляючыся ў тую ці іншую аграсядзібу, а таксама ДЗЕ паспрабаваць вашыя самыя любімыя стравы.

У раздзеле «Кулінарная карта Беларусі» адзначаны ўсе месцы, дзе можна пакаштаваць сапраўдную беларускую кухню. Тут даступная не толькі карта-даведнік па стравам беларускай нацыянальнай кухні, рэцэпты, але і фатаграфіі вядомых старабеларускіх страў.

У каталогу сайта прадстаўлены сотні лепшых аграсядзібаў Беларусі, з падрабязным апісаннем, рэальнымі водгукамі і фота. Цяпер, дзякуючы кулінарнай карце, у гасцей сайта ёсць возіожность атрымаць яшчэ больш яркае ўяўленне пра тое, які адпачынак чакае ў той ці іншай сядзібе.

Паглядзець на карту можна тут.

 

6 месяцаў, 6 экспедыцый, 6 накірункаў, 4 тыс. км, 66 гадзін у дарозе, 30 вядомых беларусаў, 13 лакальных вытворцаў, 28 аўтэнтычных прадуктаў, 30 унікальных страў, 360 л "Баржомі". У Беларусі ўпершыню стварылі гастранамічную карту сваіх лакальных прадуктаў. Аказваецца, кожны край мае свае апетытныя "візітоўкі", якія зараз сабраны ў адным месцы. Ініцыятарам маштабнага даследавання усіх куткоў краіны выступіла вада "Баржомі"

Падчас экспедыцый удзельнікам атрымалася паспрабаваць амаль 40 відаў беларускіх крафтовых сыроў, шальбабон, шурпу з дзічынай, а яшчэ знакамітую альшаскую гародніну, ягады, садавіну і культавыя беларускія напоі. Усяго і не злічыць. У поўнай меры атрымаць асалоду ад густа ежы, а затым з лёгкасцю працягнуць гастранамічныя прыгоды дапамагла вада "Баржомі". І гэта толькі малая частка нечаканых сюрпрызаў, якія знайшлі сваё месца ў гастранамічнай карце ад "Баржомі". Усе "смачныя кропкі" Беларусі сабраныя ў гастро-Гайдзе на 34travel.by. Варта вывучыць усім, хто збіраецца адправіцца на рынак, у далёкі шлях, ці проста да сваякоў у суседнюю вобласць. У шляху заўсёды не перашкодзіць заскочыць за чым-небудзь смачным і "самым-самым" ва ўсёй краіне.

Матэрыал належаць сайту Беларускага тэлеграфнага агенцтва http://www.belta.by/

Больш падрабязна можна прачытаць тут і таксама тут.

Вучаніцы сярэдняй школы №5 г. Смаргонь Маліноўская Наталля і Салавей Лізвета пад кіраўніцтвам настаўніцы Дзімытрыевай Жанны Міхайлаўны вырашылі стварыць кулінарную карту свайго раёну.

Для стварэння карты была даследаванна літаратура па дадзенай тэме і былі вывучаны старадаўнія кулінарныя рэцэпты Смаргонскага раёна (для гэтага былі сабраны рэцепты бабуль і прабубль вучняў сярэдняй школы №5. Шматлікія рэцэпты былі падобныя або аднолькавыя. Аднак былі выбраныя найбольш цікавыя і “смачныя”).

Вынікам працы стала кулінарная Google-карта Смаргонскага раёна, якая павінна зацікавіць турыстаў, якія наведваюць Смаргонскі край.

Пазнаеміцца з картай можна тут.