Фестываль нацыянальных страў і напояў "Картo-fun" пад адкрытым небам, прысвечаны традыцыйнай беларускай кухні, пройдзе 2 верасня на базе адпачынку "Прывал" (веска Пышкі).

У рамках фестывалю картў-fun госці змогуць пачаставацца нацыянальнымі беларускімі стравамі і напоямі, паўдзельнічаць у конкурсах, атрымаць асалоду ад выступлення музыкантаў і цалкам акунуцца ў атмасферу народнага гуляння.

Для наведвальнікаў фэсту будуць працаваць цікавыя інтэрактыўныя кропкі: настольныя гульні, фотозоны, дзіцячыя гульні і інш. Аматары актыўнага адпачынку змогуць навучыцца старадаўнім шляхецкім танцах, папрактыкавацца ў стральбе з лука і “Бульбамета”.

На фестывалі будзе арганізавана канцэртная пляцоўка. Перад гледачамі выступяць народныя ансамблі г. Гродна, а таксама музычныя групы: Place to be (г. Гомель), ZnaRock (г. Мінск), Irdorath (г. Мінск). Вечар завершыцца рэтра-дыскатэкай ад DJ Шмольц.

На працягу мерапрыемства будзе працаваць рынак рамеснікаў-майстроў.

Падрабязней можна прачытаць тут.  

26-27 жніўня ў фае Палаца спорту па адрасе: г. Мінск, пр. Пераможцаў, 4 пройдзе эка-маркет Пастэрнак у рамках штогадовых міжнародных дзіцячых выстаў-кірмашоў Нашым дзецям і Добры дзень, школа!.

Эка-маркет Пастэрнак чакае вас. Мы ведаем, як адпачыць усёй сям'ёй. Вас чакае мора уражанняў, маса эмоцый, вялікі выбар смачнай і здаровай ежы, шмат экалагічных тавараў, а таксама прыемныя розыгрышы і конкурсы. Правядзем лета разам!

Каго чакае ў госці эка-маркет Пастэрнак?

• Бацькоў, якія хочуць гадаваць здаровых дзяцей

• Людзей, якія вядуць здаровы лад жыцця.

• Людзей, якія хочуць правільна харчавацца.

• Людзей, якія цэняць свой час і жадаюць быць лепш.

• Людзей, якія любяць культурна праводзіць час усёй сям'ёй!

 

Сачыць за праграмай і навінамі можна тут:

Instagram: @pasternak_market

vk: vk.com/pasternakfest

fb: facebook.com/pasternakmarket

Сырны Фестываль у гэтым годзе адбудзецца 16 верасня!

«Тэорыя Вялікага Сыра» - менавіта так у Год Навукі вырашылі адзначыць пяты Адкрыты Фестываль Сыра ў г. Гродна.

У гэтым годзе гасцей чакае адразу тры пляцоўкі ў цэнтры горада, на якіх і разгарнуцца галоўныя сырныя баталіі, найсмачныя дэгустацыі і найцікавыя актыўнасці!

Падрабязей пра фестываль можна даведацца па телефонах: +375 15 272 06 94, +375 15 268 20 20

На беразе Вілейскага вадасховішча прайшоў першы фестываль, прысвечаны юшке!

Свята юхі, арганізаванак на беразе Вілейскага вадасховішча упершыню адбылося 12 жніўня. Нягледзячы на 30-градусную спякоту, паток гасцей на галоўную падзею жніўня не спыняўся ўвесь дзень.

Праграма фестывалю была па-сапраўднаму насычанай: конкурс на прыгатаванне лепшай юшкі, прэзентацыя падворкаў і абарона творчых візітовак, конкурс паглынання пельменяў на хуткасць, конкурс русалак, флэшмоб з удзельнікамі скандынаўскай хадзьбы і мноства іншых забаўляльных конкурсаў з публікай.

На працягу дня працавалі гандлёвыя рады, дзіцячыя атракцыёны і аніматары, гульнявыя і спартыўныя пляцоўкі, праходжанне паласы перашкод з трэнерам, наведванне секцыі РАС ДТСААФ, арганізаванай сумесна з клубам «Патрыёт», а таксама выстава вырабаў майстроў ручной працы.

А ўвечары гасцей чакаў сюрпрыз - фаер-шоў і салют!

Інфармацыя ўзятая з сайта kraj.by

 

 

Вось і падведзены вынікі нашага смачнага конкурсу Смак рэгіёну!!! У суботу 12 жніўня дзянёк выдаўся сапраўды спякотны! На кухні аграсядзібы Альхова кіпела гістарычная падзея. У нас у гасцях сабраліся пераможцы конкурсу, каб правесці майстар-клас па прыгатаванні страў беларускай нацыянальнай кухні. Ад усёй душы дзякуем усім удзельнікам конкурсу! А вось і нашы пераможцы: Самы аутэнтычны - Алена Чэбатарёва (Бабуліна мачанка); "Незвычайная назва" - Валянціна Цыганец (Бабуліна смаката); Рэцэпт з гісторыяй - Аляксандр Клімко (Бульі з соусам).

Асаблівая падзяка прафесійнаму складу журы, якому было не проста зрабіць выбар: Навагродскаму Тадэвушу Антонавічу - загадчыку кафедры этналогіі, музеялогіі і гісторыі мастацтваў БДУ; Кліцуновай Валерыі Анатольеўне - старшыні праўлення БГА Адпачынак у вёсцы; Суславай Надзеі - эксперту па экалагічнаму турызму; Чарапок Галіне Іванаўне - дырэктару Ваўкавыскага раённага дома культуры і народнай творчасці.

Усе пераможцы былі ўзнагароджаныя каштоўнымі заслужанымі падарункамі, а таксама былі абраныя ўдзельнікі, чые рэцэпты атрымалі прыз глядацкіх сімпатый і суцяшальныя прызы ад раённай газеты Наш час. Дарэчы, корреспондет Вадзім таксама творча падрыхтаваўся да нашага мерапрыемства і правёў з усімі ўдзельнікамі інтэлектуальны батл на тэму кулінарыі. Ніхто не застаўся без падарункаў!