Печать
Категория: Навіны
Просмотров: 306

Цудоўны, вясёлы і смачны майстар-клас па выпечцы бездражджавога хлеба прайшоў у Ваўкавысскім раёне Гродзенскай вобласці, у аграсядзібе "Альхова". Правядзенне такога мерапрыемства стала магчымым дзякуючы праекту FpB-1616 “Стварэнне Гродзенскай рэгіянальнай партнёрскай сеткі ўстойлівага развіцця «За росквіт Прынёманскага краю»; гэты праект ажыццяўляецца пры садзейнічанні Праграмы падтрымкі Беларусі Федэральнага ўрада Германіі (ППБ).

У межах рэалізацыі праекта быў праведзены конкурс пілотных бізнес-ініцыятыў у сферы ўстойлівага развіцця. У выніку конкурса была падтрымана і ініцыятыва аграсядзібы "Альхова".

 

Падчас майстар-класа госці ўбачылі і самі паспрабавалі замешваць аснову для хлеба на заквасцы, эксперэментаваць з начыннем і аздабленнем хлеба. Навучыліся выпякаць пшанічны і жытні хлеб. Асаблівы сакральны рытуал быў выкананы з дапамогай малітваў і святой вады. Трэба адзначыць, што хлеб выпякаўся ў сапраўднай вясковай печы. Мерапрыемства было дапоўнена выкананнем народных песень ўдзельнікамі раённых клубных устаноў "Рэплеўскі ДК" і "Дулеўскі сельскі клуб".