З 31 студзеня па 10 лютага ў Мінску пройдзе літаратурны гастрафэст, які стане анонсам 26-й Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу.

13 кафэ і рэстаранаў горада арганізуюць гастратыдзень: у меню будуць уключаныя стравы, прысвечаныя кніжнай тэматыцы, напрыклад, прыгатаванне якіх апісана ў тых ці іншых літаратурных творах.

Кожная ўстанова прапануе гасцям па 5 страў на выбар. Хоць, вядома, можна замовіць і ўсё адразу. Две з пяці страў літаратурнага меню ўстановы прыгатуюць па рэцэптах беларускай кніжнай класікі - творах Якуба Коласа "Новая зямля" і Уладзіміра Караткевіча "Дзікае паляванне караля Стаха». Тры астатніх - па сваім меркаванні.

Такім чынам, “Верашчаку” ды “Калдуны” можна будзе паспрабаваць практычна ў кожнай установе, але, ясна, па-свойму прыгатаваныя. Будуць і “Варэнікі з вішняй і варэннем з абляпіхі“- «Ноч перад Калядамі», Мікалай Гогаль, і “Арэхавы суп” - «Рапунцэль», Браты Грым, і “Грачаныя аладкі са смятанай і кляновым сіропам” - «Унесеныя ветрам», Маргарэт Мітчэл, і шмат іншага.

Цікавостка яшчэ у тым, што разам з меню можна пачытаць ці прагледзець кнігі - у іх будут пакінуты закладкі на старонках, дзе згадваюцца тыя ці іншыя стравы.

 

Па матэрыялах www.the-village.me і www.1prof.by