Печать
Категория: Навіны
Просмотров: 108

З 21 па 24 сакавіка ў 150 краінах свету будзе праходзіць фестываль «Смак Францыі», у якім Беларусь таксама прыме ўдзел.

Як паведамляе БЕЛТА, спасылаючыся на заяву Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Францыі ў Беларусі Дыдзье Канесса, у фестывалі французскай гастраноміі прымуць удзел 22 беларускія рэстарана з Мінска, Магілёва, Гомеля і Гродна.

З кожным годам колькасць удзельнікаў павялічваецца: у 2017 іх было 17, а пяць гадоў таму - адзін.

Пасол адзначыў, што беларусы ўсё больш і больш цікавяцца французскай кухняй. Асабліва ў сталіцы цяпер адкрываецца шмат рэстаранаў высокага класа.

 Крыніца: https://www.belnovosti.by/