Хутар дудара

Ref : Хутар дудара

Address :

Мінская вобласць, Валожынскі р-н, в. Цішкаўшчына, д. 26, +375 (29) 662-38-33, bredzis@gmail.com
Цішкаўшчына

Financial informations :

Rent Consult us

Details :

Хутар Алеся Лася, збудаваны ў 1924 г., атулены ракою Яршоўка, стаіць блізка старога Віленскага гасьцінца, вядомага з 14 ст. Месца чаруе сваёй прыгыжосьцю і чысьцінёю.Сярод хваёвых лясоў, разнастайных зёлак і расьлінаў утульна сябе адчуваюць касулі і зайцы, бабры і вавёркі, часамі заліўны луг ля ракі адведваюць дзікі, паляваць прыходзяць лісы. З рэдкіх птушак гнязьдзіцца сям’я чорнага дзятла, зрэдку залятае пара чорных буслоў, вартуе лужок Гумбаўку стары пугач.

Сядзіба ўнікальна сваёй музычнай накіраванасцю, тут госці змогуць даведацца пра гісторыю музыкальных інструментаў, паслухаць ігру гаспадара сядзібы, а такасама стварыць свой асаблівы музычны інструмент.

Гасцям прапануецца -  знаёмства са старадаўнімі музычнымі інструментамі, лекцыя і канцэрт старадаўняй беларускай музыкі — 1 гадзіна па часе, на цягу года. ( ад 5 да 50 чалавек). Прадстаўленьні старажытнага лялькавага тэатра «Батлейка» на час Калядаў ( ад 25.12 па 19.01 ) ад 10 да  50 чалавек. Майстарклясы па вырабу народных інструментаў ( бубны, дуды, ліры карбовыя, дудкі, жалейкі ). Таксама, тут госці змогуць наведаць музей музычных інструментаў, адзіны такі ў Беларусі.

Гатуюць: верашчака з блінамі, пернік Дударскі

Do you want more info? Leave your message

Return to the list