Прылессе

Ref : Прылессе

Address :

Мінская вобласць, Мінскі р-н, в. Прылес’е, вул. Лясная, д. 21, +375 (29) 649-33-33, Rukshta@mail.ru
Прылес’е

Financial informations :

Rent Consult us

Details :

Недалёка ад шумнай сталіцы, літаральна за пяць хвілін язды, ёсць месца, якое можна назваць раем для тых, хто любіць адпачываць на прыродзе і шануе адзіноту. Гэта сядзіба Прылессе”.

Цудоўны каменны дом, прасторны падворак, сауна, альтанка з мангалам - усё тут пасуе да таго, каб правесці пару дзён у месцах, далёкіх ад мітусні і клопатаў, гарадскога натоўпу і выхлапных газаў.

Катэдж - гэта спалучэнне старадаўняга стылю пабудовы і выкарыстання самых сучасных тэхналогій. У доме ёсць усе неабходныя камунікацыі, розная тэхніка і абсталяванне, новая мэбля, посуд і інш.

Катэдж складаецца з трох узроўняў. У ніжнім знаходзіцца танцпол, музычны цэнтр, цветамузыка і стол для пінг-понга. Сярэдні ўзровень - гэта вялікая банкетная зала, разлічаная на 50 (а ў выпадку неабходнасці і больш) чалавек. У банкетнай зале ёсць камін, а таксама караоке і тэлевізар. На гэтым жа ўзроўні размешчана кухня, санвузел і душ.

На тэрыторыі сядзібы ёсць сажалка, у якой плаваюць жывыя карпы, а на траве пасвяцца пухнатыя трусы.

Гатуюць: хвост бабра, медавуха

Do you want more info? Leave your message

Return to the list