Лізавецін хутар

Спасылка : Лізавецін хутар

Адрас :

Мінская вобласць, Дзяржынскі р-н, ферма “ДАК”, +375 (29) 575-99-12, dmkr@tut.by

Фінансавая інфармацыя :

Арэнда Пракансультуйцеся з намі

Больш падрабязна :

Гаспадарка размешчана на хутары Лізавецін, Дзяржынскага р-ну, у 30 км. ад г.Мінска. Побач няма прамысловых прадпрыемстваў і шашэйных дарог. Адасобленае месца, прыгожая прырода. Гаспадары разводзяць коз, вырабляюць натуральныя прадукты з казінага малака для здаровага ладу жыцця: сыр, тварог, ёгурт, рыкотту. Корм для коз вырошчваюць на сваіх палях (100 га) без пестыцыдаў і мінеральных удабрэнняў. Тут вядуць экалагічную гаспадарку, каб захаваць здароўе людзей і прыроды для нашчадкаў.

Для дапытлівых гараджан праводзяцца экскурсіі пра жыццё коз і экалагічнае земляробства. Сямейныя туры да 7-і чалавек, або арганізаваныя групы ад 20 да 40 чалавек. Двухгадзінная экскурсія ўключае дэгустацыю прадуктаў з казінага малака, магчымасць пагутарыць і сфатаграфавацца з гадаванцамі хутару, а так жа набыць свежыя прадукты. Для дзіцячых груп праводзяцца гульні і конкурсы, у якіх дзеці даведаюцца шмат новага пра коз і сельскае жыццё.

Чыстае паветра, смачныя прадукты, зарад добрага настрою - гэта госці смогут набыць тут.

Гатуюць: сыр з Лізавецінскагу хутару

Неабходна больш інфармацыі? Пакіньце сваё паведамленне

Вярнуцца да папярэдняй старонцы