Дудуткi

Спасылка : Дудуткi

Адрас :

Мінская вобласць, Пухавіцкі р-н, в. Пцiч, Музейны комплекс старадаўнiх народных рамёств i тэхналогiй «Дудуткi», + 375 29 602-52-50, info@dudutki.by
Пцiч

Фінансавая інфармацыя :

Арэнда Пракансультуйцеся з намі

Больш падрабязна :

Музей “Дудуткі” знаходзіцца ў 40 кіламетрах ад г. Мінска, у Пухавіцкім раёне, размешчаны ў маляўнічым месцы побач з ракою Пціч за паўтары кіламетры ад в. Дудзічы.

Дудуткі ўпершыню узгадваюцца ў летапісах у XI ст. Як мяркуецца, у гэтых месцах праходзіла сухапутная дарога, якая вяла да Полацка, па якой на думку даследчыкаў і паводле “Слова пра паход Ігараў”, полацкі князь Усяслаў Чарадзей праскочыў "ваўком да Нямігі з Дудутак, даведаўшыся аб аблозе старажытнага Мінска ..."

З Дудзічскай сядзібай звязаны жыццё і творчасць апошніх уладальнікаў гэтых месцаў - роду Ельскіх. Любіў музыку і музыцыраваў Станіслаў. Ён добра ведаў вядомага музыканта гетмана Міхала Казіміра Агінскага, якому належыў суседні маёнтак Дукора, і быў з ім у далёкім сваяцтве.

Сёння Музей Дудуткі ўключае ў сябе некалькі комплексаў: гэта рамесны двор з міні-экспазіцыяй народнага побыту і кузняй, стайня і заасад, гараж з рэтрааўтамабілямі, адзіны прцуючы ў Беларусі вятрак, драўляная царква Іаана Прарока.

14 метровы млын галандскага тыпу быў пабудаваны ў 1903-05 гг. братамі Міхаілам і Іванам Паляковай у в. Бярозаўка, Гомельскай вобласці. Пры правядзенні калектывізацыі млын стаў калгасным, а яе гаспадары былі сасланыя ў Сібір. Млын працаваў да пачатку 70-х гадоў XX ст., потым знаходзіўся ў закінутым стане і паступова разбураўся. Па ініцыятыве заснавальніка музея Яўгена Будзінаса, у чэрвені 1992 года млын быў прывезены на тэрыторыю музея і адноўлены.

Рамесныя майстэрні прадстаўлены ганчарнай, дрэваапрацоўчай, ткацкай майстэрнямі, пякарняй, броварам, кузняй і сыраварняй.

На тэрыторыі сядзібы Дудуткі размяшчаецца адзіны ў Беларусі самагонны апарат, на якім афіцыйна дазволена вырабляць гэты моцны спіртны напой.

У гаражы можна ўбачыць узоры старадаўніх аўтамабіляў, у тым ліку трафейны "Хорьх" часоў Другой Сусветнай вайны.

Гатуюць: самагон

Неабходна больш інфармацыі? Пакіньце сваё паведамленне

Вярнуцца да папярэдняй старонцы