Фальварак Тызенгауза

Спасылка : Фальварак Тызенгауза

Адрас :

Гродзенскi р-н, в. Каролiна, д. 2а, +375 (44) 791 83 60, falvarok@tut.by
Каролiна

Фінансавая інфармацыя :

Арэнда Пракансультуйцеся з намі

Больш падрабязна :

Аграсядзіба Каралінскі фальварак Тызенгаўза” размешчаны недалёка ад горада Гродна ў маляўнічым месцы, побач з возерам Юбілейнае на беразе рэчкі Татарка.

Тут на ўлонні цудоўнай наднёманскай прыроды Вас чакаюць арыгінальныя старадаўнія будынкі, інтэр'еры якіх захапляюць прастатой і вытанчанасцю. "Начынне" гэтых будынкаў асабліва сучаснае - яны абстаўлены арыгінальнай, вырабленай з мясцовых матэрыялаў мэбляй. Збеглага погляду дастаткова, каб пераканацца, што лепшага месца для адпачынку, аздараўлення, азнаямлення з прыродным і гісторыка-культурным патэнцыяламі нашай роднай Зямлі Вам не знайсці. Гэта месца зможа акунуць Вас у гісторыю, якая сыходзіць у глыб стагоддзяў, у гісторыю, якая не зможа пакінуць Вас абыякавымі да сваёй Радзімы.

Менавіта гістарычны каларыт - галоўная разыначка аграсядзібы. Тут можна пачуць мясцовыя легенды, развучыць беларускія танцы і прыняць удзел у старадаўніх народных абрадах, напрыклад, На Каляды, Масленіцу або Купалле.

І вядома, у аграсядзібе Вы можаце папарыцца ў лазні, дзе прыгатаваны духмяныя венікі і гаючыя травы, пазнаёміцеся з народнымі рэцэптамі і сакрэтамі догляду за сабой.)

Гатуюць: бужаніна пад соусам з журавінаў

 

Неабходна больш інфармацыі? Пакіньце сваё паведамленне

Вярнуцца да папярэдняй старонцы