Лясная

Спасылка : Лясная

Адрас :

Брэсцкая вобласць, Камянецкі р-н, в. Белая, д. 3/1, +375 (29) 653-16-03, belaj13@yandex.by
Белая

Фінансавая інфармацыя :

Арэнда Пракансультуйцеся з намі

Больш падрабязна :

Сядзіба знаходзіцца ў адным з самых маляўнічых месцаў Беларусі - Нацыянальным парку «Белавежская пушча». Тут цішыня, некранутая дзікая прырода, чыстая лясная рака, у якой можна купацца і лавіць рыбу, лясы, багатыя на грыбы ды ягады.

Аграэкасядзіба «Лясная» знаходзіцца ў 370 кіламетрах ад Мінску, у 65 кіламетрах ад Брэста, у 35 кіламетрах ад Камянца (раённы цэнтр).

Сядзіба прапануе пражыванне ў гасцявым драўляным доме з усімі ўмовамі (чатыры пакоі на 8 месцаў, душ, туалет, пячное ацяпленне), у летні час магчыма размяшчэнне намётаў на тэрыторыі сядзібы; альтанку на 40 чалавек, мангал, месца для вогнішча; харчаванне з улікам пажаданняў гасцей (хатняя, вясковая кухня, прадукты з уласнага падворка, дары лeсу, гарбата з зёлак); актыўны адпачынак (роварныя, пешыя экскурсіі, лыжы, рыбалка); шпацыры з фотаапаратам; экскурсіі ў Брэсцкую крэпасць, Белавежскую пушчу (музей прыроды, вальеры, рэзідэнцыя Дзеда Мароза, пешыя, роварныя экскурсіі), Камянецкую Вежу. 

 

Гатуюць: гарбата з зёлкамі

Неабходна больш інфармацыі? Пакіньце сваё паведамленне

Вярнуцца да папярэдняй старонцы