Дакудава

Спасылка : Дакудава

Адрас :

Гродзенская вобласць, Лідскі р-н, в. Дакудава, д. 14, +375 (29) 280-31-41, ogarko14@mail.ru
Дакудава

Фінансавая інфармацыя :

Арэнда Пракансультуйцеся з намі

Больш падрабязна :

Сядзіба размешчана ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці, у 25 км ад г. Ліда, недалёка ад трасы Мінск - Гродна.

"Дакудава" - выдатны варыянт для таго, каб правесці ў гасцінных вясковых гаспадароў уік-энд, вакацыі, адпачынак. Гаспадары сядзібы прапануюць да паслуг гасцей (4-6 чалавек) два пакоі, кухню, душ і туалет у доме, гарантуюць экалагічна чыстыя прадукты - малако, масла, тварог, гародніну, садавіну, ягады, мёд са свайго падворка. У двары ёсць месца для вогнішча, мангал, альтанка, месца для паркоўкі аўтамабіля. Хочаце паставіць намёты, прывезці хатніх жывёл? - Калі ласка.

Фішка сядзібы - сплаў на плытах па рэках Заходняя Бярэзіна і Нёман. Вы хоць раз сплаўляліся на плыце па рацэ? Мабыць, гэта той самы час, каб паспрабаваць?

Гаспадары сядзібы прапануюць водную вандроўку па Нёмане па маршруце в. Мікалаева Іўеўскага раёна - горад Бярозаўка Лідскага раёна Гродзенскай вобласці працягласцю 50 км. У якім пункце маршруту пачнецца і скончыцца сплаў на плытах, колькі дзён ён будзе доўжыцца, вырашайце самі. Вас забяспечаць плытамі з усім неабходным для шматдзённага падарожжа, абсталяваннем, лоцманам і кокам; прапануюць зручныя для пікніка месцы на беразе ракі, паходную лазню, экскурсіі па ўзбярэжных вёсках і гарадах.

 

Гатуюць: сыр клінковы, сыр плаўлены хатні 

 

Неабходна больш інфармацыі? Пакіньце сваё паведамленне

Вярнуцца да папярэдняй старонцы