Тадосі

Спасылка : Тадосі

Адрас :

Гомельская вобласць, Петрыкаўскі р-н, а.г. Ляскавічы, +375 (29)390-36-47, tadosi@tut.by
Лясковiчы

Фінансавая інфармацыя :

Арэнда Пракансультуйцеся з намі

Больш падрабязна :

Аграсядзіба «Тадосі» знаходзіцца ў цэнтры Прыпяцкага Палесся, у аграгарадку Ляскавічы, недалёка ад ракі Прыпяць. Пераможца ў намінацыі «Лепшы старт» па выніках рэспубліканскага конкурсу на лепшую аграсядзібу 2013 года.

У прасторным старадаўнім доме да паслуг наведвальнікаў - 10 абсталяваных кандыцыянерамі двухмесных нумароў з усімі выгодамі. Таксама маюцца апартаменты з асобнай кухняй і дзіцячым пакоем. Ёсць стаянка для аўтамабіляў.

Гасцям прапануюцца стравы з дзічыны, рыбы, грыбы, хатнія саленні, варэння, мёд, фірмавая гарбата на травах; стравы традыцыйнай беларускай кухні.

Можна абмежавацца сняданкамі, а можна заказаць паўнавартаснае трохразовае харчаванне.

Маецца ўнікальная калекцыя старадаўніх борцей і старадаўнія падводы, на якіх можна здзейсніць шпацыр па Ляскавічах; ёсць пракат снасцей і лодак.

Гасцінныя гаспадары могуць правесці экскурсію па Ляскавічах, арганізаваць прагулку на цеплаходзе і на дзіўных чаўнах, пікнікі на прыродзе. У асартыменце таксама фотасафары, займальныя экалагічныя туры. Гэта круглагодныя сафары з гарантаваным паказам абарыгенных відаў дзікіх жывёл (алень, дзік, казуля, зубр), маршрут «У краю равучага аленя», арніталагічныя і пазнавальныя туры з паказам рэдкіх і чырвонакніжных відаў.

 

Гатуюць: наліснікі, бабка бульбяная, калдуны з мясам, мачанка з блінамі, карп смажаны з гараднінай. карп фаршыраваныкатлеты са шчупака, шчупак фаршыраваны

Неабходна больш інфармацыі? Пакіньце сваё паведамленне

Вярнуцца да папярэдняй старонцы