Нацыянальны парк “Прыпяцкi”

Спасылка : Прыпяцкі

Адрас :

Гомельская вобласць, Петрыкаўскi р-н, а/г Лясковiчы, вул. Сашы Глушко д. 7А, +375 (29) 125 00 95, nptourism@tut.by
Лясковiчы

Фінансавая інфармацыя :

Арэнда Пракансультуйцеся з намі

Больш падрабязна :

На поўдні Беларусі ў цэнтры шырокай Палескай нізіны размешчаны найцікавейшы геаграфічны раён - Прыпяцкае Палессе, якое раскінулася паабапал ракі Прыпяць у сярэднім яе цячэнні. Гэты раён характарызуецца высокай забалочанасцю мясцовасці, слабай засвоенасцю тэрыторый, добрай захаванасцю прыродных комплексаў.

Нацыянальны парк «Прыпяцкі» уяўляе сабой унікальнае спалучэнне прыроднай, культурнай і гістарычнай спадчыны, што прыцягвае сюды вялікую плынь турыстаў, у тым ліку і замежных. Гэтаму спрыяе не толькі ўнікальная прырода, але і выдатная база для турызму і адпачынку, створаная ў парку. На тэрыторыі Нацыянальнага парка «Прыпяцкі» функцыянуе некалькі турыстычных аб’ектаў.

Для пражывання турыстаў тут прадугледжаны разнастайныя варыянты размяшчэння, у тым ліку, гасцініца "Над Прыпяццю", турыстычны комплекс "Дарашэвічы", турыстычны аб’ект "Тураў +", турыстычны комплекс "Хлупінская Буда", турыстычны аб'ект "Бабулькі", катэдж "Сосны", гасцінічны домік у г. Тураў, гасцявы домік рыбака і паляўнічага "Чарацянка".

Турысты маюць магчымасць смачна паснедаць, паабедаць і правесці прыемна вечар за вячэрай у рэстаране, размешчаным на 1 паверсе гасцінічнага комплексу "Над Прыпяццю". Рэстаран уключае агульную залу, якая складаецца з 48 месцаў і рыбную залу, якая складаецца з 15 мест. Агульная зала аформлена ў стылі ўтульнага дома паляўнічага і вытрымана ў цёплых танах карычнева-бэжавай каляровай гамы з выкарыстаннем дрэва.

Нацыянальны парк «Прыпяцкі» - гэта унікальныя і натуральныя прыродныя ландшафты; багатая біялагічная разнастайнасць; багатыя рыбалоўныя і паляўнічыя ўгоддзі; беларуская «Амазонія» у цэнтры Еўропы; калыска земляробства; прыродная навуковая лабараторыя; апошні «востраў» архаічнага пчалярства; цудоўнае месца адпачынку і эстэтычнага сузірання прыроды; сучасны турыстычны сэрвіс.

Гатуюць: вінігрэт “Хатні” з ялавічанай, дранікі па-прыпяцкі, лешч запечаны цалкам

Неабходна больш інфармацыі? Пакіньце сваё паведамленне

Вярнуцца да папярэдняй старонцы