Хорань

Спасылка : Хорань

Адрас :

Віцебская вобласць, Расонскі р-н, в. Клясціцы, вул. Горная, д. 1, +375 (29) 599-92-66, allakhoren@mail.ru
Клясціцы

Фінансавая інфармацыя :

Арэнда Пракансультуйцеся з намі

Больш падрабязна :

Для гасцей тут маецца чатыры пакоі. На сядзібе – свая гаспадарка і агарод, якія і “кормяць” гасцей. Часам гаспадары возяць турыстаў на экскурсіі ў Полацк і Расоны. Тут можна пазбіраць зёлак, як рабіла яшчэ бабуля гаспадыні, і папіць адмысловай гарбаты. Можна сабраць зёлкі, а таксама ягады ды грыбы самому – гаспадыня дапаможа.

У Хораняў тры каровы, і госці могуць убачыць, як у сырнай хатцы робіцца сапраўдны цвёрды сыр па галандскай тэхналогіі – накшталт "Гаўды".

Тата гаспадыні ўмее плесці кашы, і іх можна альбо набыць разам з варэннем з лясных ягад ці гарбаткай, альбо навучыцца рабіць самому.

Кормяць на сядзібе проста, натуральна і па сезоне: поліўка з сушанымі грыбамі, боршч і іншыя супы, капуста квашаная, шчаўе ды халаднікі, стравы з мясам накшталт камоў ды "мядзведзяў". Летам гатуюць больш страваў з ягадамі.

Гатуюць: жульен, гарбата з дзікарослых зёлак і ягад

Неабходна больш інфармацыі? Пакіньце сваё паведамленне

Вярнуцца да папярэдняй старонцы