Кралова хата

Ref : Кралова хата

Address :

Віцебская вобласць, Расонскі р-н, в. Забор’е, вул. Інтэрнацыянальная, д. 33, +375 (29) 392-57-10, krolova_hata@tut.by
Забор’е

Financial informations :

Rent Consult us

Details :

Здаюцца два дамы: 1) Вялікі (180 кв. м.) з бярвення дом, інтэр'ер дома складваўся з часам і кардынальна пад турыстаў не перарабляўся. Пераважна старая і самаробная мэбля, печы і каміны, складзеныя гаспадарамі, сцены з пацямнелых ад часу бярвенняў, поўная адсутнасць гламура. Усе пакоі асобныя. Гаспадары жывуць у гэтым жа доме, тут жа хатнія каты і сабакі. У доме могуць размясціцца да 13 чалавек.

Кухня-сталовая з вялікім сталом на 14 чалавек. Гасцёўня з камінам і тэлевізарам. Абсталяваны туалет, душ, лазня, халодная і гарачая вада.

Вакол дома: лесапарк, агарод, месца для вогнішча, прыгатавання шашлыкоў, футбольнае поле, спортпляцоўка, стаянка для аўтамабіляў. Летам, для жадаючых - намёты непадалёк ад дома.

2) Асобны (без гаспадароў) бярвеністы вясковы дом на беразе возера: тры ложкі ў пакоі, канапа ў сталовай. Печка ў пакоі, пліта ў сталовай на дровах, газавая пліта на верандзе. Прыгатаванне ежы самастойна. Вада і туалет у двары. Лазня ў 50 метрах ад дома на беразе возера.

Тут госці не толькі змогуць адпачыць душой і целам, але і даведацца пра цікавыя месцы наваколля, напрыклад, Рагнедзін Курган (месца, дзе паводле падання былі пахаваныя першы вядомы ў летапісах Полацкі князь Рагвалод і яго дачка Рагнеда), воз. Нешчарда і в. Мурагі (родныя мясціны Яна Баршчэўскага), в. Шарстова, у якой пасяліліся бабры, і шмат чаго іншага.

Гатуюць: бліны “Царскія”, камякі

Do you want more info? Leave your message

Return to the list