Рыбацкая пульва

Спасылка : Рыбацкая пульва

Адрас :

Магілёўская вобласць, Быхаўскі р-н, в. Чычэвічы, вул. Набярэжная, д. 77, +375 (29) 150-95-55, rpulva@mail.ru
Чычэвічы

Фінансавая інфармацыя :

Арэнда Пракансультуйцеся з намі

Больш падрабязна :

Сядзіба размешчана ў маляўнічым месцы - на беразе Чыгірынскага вадасховішча - у 50 км ад г. Магілёва, у 180 км ад г.Мінска. Для размяшчэння гасцей прапануюцца ўтульныя пакоі ў новым драўляным двухпавярховым доме з выглядам на вадасховішча.

У доме маецца кухня, банкетная зала з танцпляцоўкай, камін, тэлевізар, DVD, караоке, туалет, душ. Да дому прымыкае вялікі крыты добраўпарадкаваны навес з барбекю і більярдам. Адначасова размяшчаецца да 25 чалавек.

Па жаданні гасцей прапануецца харчаванне стравамі нацыянальнай беларускай кухні з печы і на адкрытым агні. Для адпачынку маецца руская лазня на дровах «па-чорнаму» з аздараўленчым эфектам. Ёсць таксама японская лазня.

Асаблівае задавальненне даставіць водная прагулка на катэры на востраў Кахання і катанне на водных лыжах. Для актыўнага адпачынку - прагулка ў лес або катанне на кані. На тэрыторыі сядзібы маецца спартыўны гарадок. На беразе добраўпарадкаваны навес, маецца мангал, уласны пірс, дзе можна лавіць рыбу. Пры жаданні рыбацкія трафеі можна закапціць ў вяндлярні.

Побыт і вольны час арганізаваны на высокім узроўні. Прыём замежных грамадзян. Сядзіба адкрыта круглы год

Гатуюць: дзедавы каўбасы

 

 

Неабходна больш інфармацыі? Пакіньце сваё паведамленне

Вярнуцца да папярэдняй старонцы